Темы

Горнае

Горнае

 

Працяг. 

Ціха, павольна цякло жыццё ў невялічкай вёсачцы. Двор, хата, праца, вяселлі, радзіны, святы, пахаванні — усё сваім парадкам. І ўсё гэта парушыла Вялікая Айчынная вайна. Параскідала яна і жыхароў вёскі, іх сем’і… Амаль усе мужчыны-гаспадары пайшлі на фронт, моладзь падалася ў партызаны, засталіся жанчыны, старыя, дзеці ды яшчэ нямоглыя… Усяго нацярпеліся, нагле-дзеліся на той нямецкі парадак… Недачакалася вёска больш за 30 сваіх жыхароў, якія абаранялі радзіму ад ворагаў. Не вярнуліся з вайны і родныя Пятра Гука, Пяцігорскага, Фёдара Манака — тых першых самастойных сялян з вёскі Горнае. Прапалі без вестак Гук Іван Пятровіч, 1914 г.н., і Гук Уладзімір Пятровіч, 1920 г.н. Гук Сцяпан Пятровіч, 1925 г.н., загінуў 16 студзеня 1945 года ў Польшчы, пад Варшавай. Манак Васіль Фёдаравіч, 1912 г.н., і Манак Фёдар Мацвеевіч,1925 г.н., прапалі без вестак. Пяцігорац Уладзімір Іосіфавіч, 1922 г.н., загі-нуў 30 сакавіка 1945 г. у Польшчы, пахаваны ў горадзе Сопат. Сярод ахвяр вайны і тыя, хто застаўся жыць у роднай вёсцы, але не скарыўся ворагам. За сувязь з партызанамі закатаваны фашыстамі ў 1944 годзе Паддубскія Іван і Сцяпан Апанасавічы, 1905 г.н. і 1903 г.н. Як актывіст савецкай улады, арыштаваны гестапа і павешаны ў Старых Дарогах Жлобіч Іван Рыгоравіч, 1907 г.н.  Бекшанскі Павел Цярэнцьевіч,1901 г.н., быў вывезены на прымусовую працу ў Германію і прапаў без вестак, а Бекшанскі Іван Паўлавіч,1923 г.н., ваяваў у партызанскім атрадзе імя Ф. Э. Дзяржынскага брыгады імя Р. І. Катоўскага, быў схоплены фашыстамі ў час аперацыі ў вёсцы Сіманавічы, вывезены ў Старыя Дарогі, дзе быў падвергнуты катаванням і ў сакавіку 1943-га расстраляны. Бабыр Адам Сцяпанавіч,1899 г.н., загінуў пад Варшавай 10 студзеня1945 г., а Бабыр Іван Адамавіч,1924 г.н., партызаніў у брыгадзе імя Катоўскага, загінуў у сакавіку 1944 года. Барысікі Ілья Іванавіч,1907 г.н., і Сяргей Ільіч,1924 г.н., загінулі пад Варшавай, Барысік Іван Рыгоравіч,1903 г.н., памёр ад ран 23 сакавіка1945 г. ва Усходняй Прусіі.

Калі пачалася вайна, Васілю Іванавічу Барысіку было толькі 15 год, і на фронт ён трапіў, калі савецкія войскі вызвалілі Беларусь ад немцаў. Свой баявы шлях ён пачаў у Польшчы. (Польшча… Іменна на яе тэрыторыі, за яе вызваленне, амаль усе вяскоўцы з Горнага і загінулі). Потым Васіль Іванавіч удзельнічаў у баях за вызваленне Германіі. Тут і сустрэў Перамогу. Яшчэ на шэсць год ваенная служба затрымала яго ў страі. Калі вярнуўся дадому, то сядзець без працы не стаў, не той характар у родзе Барысікаў. І ён вывучыўся на экскаватаршчыка. Меліярацыя паціху пачынала разгортвацца. У 1951 г. В. І. Барысік — старшы экскаватаршчык Старадарожскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення трэста “Мінскводбуд”, а з 1972 года — прараб ПМК-73 гэтага ж трэста. Здаецца, звычайная рабочая прафесія, а вось дзякуючы працавітасці хлопцу з Горнага ў 1965 годзе прысвоілі званне “Заслужаны меліяратар БССР”, а праз год В. І. Барысік быў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы, стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Два ордэны Леніна — вялікая ўзнагарода за працу ў савецкі час. Сотні меліяратыўных каналаў выкапаў наш земляк. На суседняй, старадарожскай, зямлі цяжка знайсці куток, дзе б ён ні пабываў са сваёй тэхнікай, ператвараючы забалочаныя мясціны ва ўрадлівыя. Жыхары Старых Дарог прысвоілі яму званне ганаровага грамадзяніна горада, а глушчане ў гонар знакамітага земляка з невялічкай вёсачкі Горнае ўстанавілі ў цэнтральным парку гарадскога пасёлка памятны знак з партрэтам Васіля Іванавіча Барысіка. Пасля выхаду на пенсію Васіль Іванавіч яшчэ трохі працаваў, а потым пераехаў жыць у сваю родную вёску. Памёр у 2010 годзе.

Вельмі цяжка было пасля вайны, але ўсе радаваліся міру. На працу ў калгас — з песняй, з ёй жа і вярталіся. Каторы раз, бывала, успамінаюць сяльчане, так натомішся, што рукі цяжка падняць, а яшчэ ж і дома трэба гаспадарку дагледзець. Сумаваць не было часу. Асабліва цяжка было ўдовам. Але па магчымасці дапамагалі ім усе, хто чым мог. Пасля вайны пачалі гуляць вяселлі. Шмат дзетак нарадзілася. Вёска будавалася… У хаты правялі электрычнасць, крыху пазней у дамах усталявалі і газавыя пліты, і тэлефон правялі ў вёску, многія пакуплялі тэлевізары.

Жыццё зноў пайшло сваёй павольнай чарадой… Па вечарах чуліся песні, моладзь выходзіла на гулянне. Прыгожа, весела — жыві і радуйся, вёска. Працавалі ў асноўным у калгасе імя Кірава, да якога стала адносіцца Горнае, а ў самой вёсцы была брыгада, тут жа знаходзілася і малочна-таварная ферма на 200 галоў. Хто з сяльчан працаваў на гэтай ферме, хто хадзіў на палявыя работы — палолі моркву, буракі, перабіралі бульбу, бралі лён. Маладзейшыя знаходзілі працу ў Старых Дарогах. Працаваў у вёсцы магазін. Заўсёды жаданым госцем у любым доме была паштальён Ганна Адамаўна Трыгубовіч — прыносіла газеты і часопісы, якія чыталі ў кожнай сям’і, іншым — пісьмо ад родных, па просьбе жыхароў пісала нават адказы сыну ці дачцэ.

Дзеці раслі, заканчвалі школу, потым якую-небудзь прафесійную ўстанову і заставаліся жыць у горадзе. Калі ў 1996 годзе было ў вёсцы Горнае 35 двароў і 52 жыхары, а ў 2007 годзе — 31 сям’я і 44 жыхары, з іх толькі 8 дзяцей і 8 працаздольных, астатнія пенсіянеры, то ў 2011 годзе — сямей 12, жыхароў 20, дзяцей — 1, а на 01.01.2015 года — сямей 6, жыхароў 12.

Вось такая статыстыка. Вёска пусцее. Жыхары сталага ўзросту займаюцца справай, якой дазваляе здароўе. Але амаль ужо ніхто не трымае жывёлу, толькі хіба курэй… Неабходным таварам жыхароў забяспечвае аўталаўка, прыязджае і аўтапошта. А ферма даўно раскідалася, як у свой час была закрыта і пачатковая школа.

…Невялікая вёсачка, добрыя ветлівыя людзі… Дарэчы, жыве сярод іх і ўнучка таго селяніна, які быў адным з першых заснавальнікаў вёскі, — Івана Карповіча. Гэта выдатная рукадзельніца — ткачыха Зінаіда Іванаўна Белавушка. Стала ткаць яна з 12 год. Ткацтва для Зінаіды Іванаўны — любімы занятак. У асобнай невялічкай хатцы стаяць кросны, і ў абмежаванай прасторы нара-джаюцца новыя задумы, новыя ўзоры… Разам са сваёй зямлячкай, таксама ткачыхай, Ганнай Яфімаўнай Арцёмчык неаднойчы прымала яна ўдзел у выставах народнай творчасці. Шмат сваіх работ Зінаіда Іванаўна раздарыла сваякам і знаёмым… “Натхненне дае родны куточак зямлі, Бацькаўшчыны, — гаворыць яна. — І жыць бы ў вёсцы можна, месца тут вельмі прыгожае, грыбоў у лесе заўжды багата, ды і ягад поў-на. Толькі вось збіраць іх асабліва няма каму. Моладзь раз’ехалася, няма дзетак, няма будучыні”. Але хочацца верыць, што не зарасце вёска Горнае хмызняком, як тыя даўнія курганы, будзе жыць, бо побач жа вялікі шлях. А гэта дае шанс…

Іна КІРЫНА

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024