Темы

Горнае

Горнае

Даўнія чытачы нашай газеты памятаюць рубрыку “Падарожжа па родным краі”, у якой наш пастаянны аўтар Іна Кірына расказвала гісторыю малых і вялікіх вёсак Глускага раёна. У 2015 годзе мы вырашылі вярнуцца да гэтай добрай традыцыі і прадоўжыць краязнаўчыя вандроўкі па сцежках-дарожках Глушчыны. Спадзяёмся, што і чытачам “старая новая” рубрыка прыйдзецца даспадобы. Сёння запрашаем вас у вёску Горнае.

Падарожжа па родным краі мне хочацца адкрыць вершаванымі радкамі Любові Паўлаўны Ляпко, мясцовай паэтэсы, якая нарадзілася ў вёсцы Падлужжа.

Мае вёскі — легенды жывыя,

Гаварыць не стамлюся пра вас.

Пастарэлі вы, сілы не тыя,

Толькі волі вялікі запас!

Зелянковічы, Згода, Падлужжа…

Што ні вёска, свой нораў і быт.

Я ў вас улюблёная дужа,

Каб аднойчы бяздумна забыць.

Мае вёскі! У кожнае — доля,

Ды такая, што песні складаць!

І Кнышы, і Дварэц, і Заполле…

Прыгажосці канца не відаць.

Колькі вы ў гады ліхалеццяў

Нарадзілі герояў-байцоў!

Вёскі Глушчыны — лепшыя ў свеце!

Дасціжэнне, Пагост, Юзафоў.

Дзе Паршчаха, Станічына-Сёстры?

Чужаземцы спалілі датла.

Мае вёскі — легенды жывыя.

Адурманены пахам жытоў,

Раскажыце, дубы векавыя,

Пра Сялец, Байлюкі, Вайцяхоў.

Я ў кожнай амаль пабывала,

Я пра кожную мушу сказаць.

Завалочыцы, Вільча, Паляна,

Вас ніякім вятрам не зламаць.

Я вітаюся зноў з землякамі,

На душы — чысціня і спакой.

Я заўсёды ў даўгу перад вамі,

Балашэвічы, Катка, Даколь…

А пачнем мы падарожжа па родным краі ў гэтым годзе з вёскі Горнае.

Вёска гэта, размешчаная з левага боку ад дарогі Бабруйск — Слуцк, з красавіка 2014 года ўваходзіць у склад Калаціцкага сельскага Савета, а да гэтага часу яна адносілася да Завалочыцкага Савета. З Глуска да Горнага, калі ехаць цераз Завалочыцы, —31 км, ад Старых Дарог —24 км, а да адной з бліжэйшых вёсак, Бабірова, —2 км.

У аснове назвы “Горнае” ляжыць тэрмін “гара” — “узгорыстая мясцовасць”. І сапраўды, вёска прытулілася зусім блізка, за паўкіламетра, да самай высокай кропкі Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыпяцкага Палесся —177,9 м. Гэта самая высокая кропка Глускага раёна.

Паводле архіўных дакументаў, Горнае вядома з XIX стагоддзя, тады гэта быў фальварак (панскі двор з людзьмі, будынкамі і запашкай) пры Маскоўска-Варшаўскай шашы.  Сярэдняя плошча панскай запашкі ў фальварку ў тыя часы складала ў сярэднім250 га, вырошчвалі азімае жыта і пшаніцу, лён, каноплі, бульбу, гародніну. Але людзі тут жылі з вельмі даўніх часоў. Аб гэтым сведчаць археалагічныя даследаванні, якія праводзіў у нашым раёне ў 2000 годзе Вячаслаў Капыцін, беларускі археолаг. Быў знойдзены курганны могільнік непадалёк ад вёскі Горнае, гэта шэсць насыпаў, якія параслі хмызняком і дрэвамі. Адзін курган раскапаны кладашукальнікамі, астатнія часткова пашкоджаны лесапасадкай.

Непадалёк ад курганнага могільніка, ва ўрочышчы “Воўчая яма”, знойдзена яшчэ і яма для выпальвання драўнянага вугалю. Яна акружана валам даўжынёй аж у 66 метраў, зарослым кустамі і дрэвамі.

Курганы — земляныя насыпы над старажытнымі пахаваннямі пры дыяметры ў аснове 4 — 18 метраў і вышынёй ад30 смда3,5 метра(памеры ўказвалі на вялікасць чалавека і яго спраў пры жыцці). Вакол некаторых курганоў захаваліся невялікія канаўкі, з якіх бралі зямлю для насыпу, а ў час пахавання разводзілі рытуальнае вогнішча. Магільны насып выконваў у даўнія часы функцыі помніка, а яшчэ ахоўваў астанкі нябожчыка разам з яго пажыткамі ад уздзеяння прыродных з’яў, жывёл і людзей. Курганныя могільнікі — унікальныя гістарычныя помнікі, якія з’явіліся ў бронзавым веку (II тыс. г. да н. э.) і існавалі аж да XIII стагоддзя. Умелі нашы продкі шанаваць памяць сваіх родных…

У 1897 годзе ў фальварку было 2 двары і 33 жыхары. Гэта быў час, калі ўжо адмянілі прыгоннае права, але людзі ўсё роўна працавалі ў пана, бо за якую-небудзь патрэбу была ўведзена адпрацовачная сістэма: трэба паша — адпрацуй… Зямлёй жа гэта рэформа надзяліла сялян вельмі мала. Надзел зямлі па губернях складаў на сялянскую гаспадарку ад 3,9 да 5,1 дзесяціны. Дзесяціна роўная 1,0925 гектара. А ў мясцовых умовах толькі надзел у 15 — 20 дзесяцін мог забяспечыць самастойнае жыццё сям’і. Большасць сялян не магла пражыць на ўласных на-дзелах, і яны шукалі любыя шляхі, каб займець як мага больш зямлі, нават у складчыну, бо цана адной дзесяціны з кожным годам расла. Калі ў 1863 годзе яна каштавала 14 рублёў, то ў 1900-м — ужо 34 рублі. Дык вось, якраз у гэтыя гады ў маёнтку завалочыцкага пана працаваў Іван Карповіч, родам ён быў з вёскі Семежава, што на Случчыне. І прачуў ён, што пан будзе прадаваць фальварак Горнае. Грошай няма, а самастойна жыць вельмі хацелася. Панская ласка, яно ж вядома ўсім, якая была. І паехаў тады Іван у Амерыку працаваць. Як ён туды дабіраўся, аднаму Богу вядома. Але грошай у той Амерыцы трохі зарабіў. Прыехаў дадому і падгаварыў сваіх землякоў з Семежава — Пятра Гука, Есіпа Пяцігорскага, Фёдара Манака, Івана Яцівіна і Курпека — купіць у складчыну Горнае. Купілі яны гэты панскі двор і падзялілі яго паміж сабою. Каму дастаўся хлеў, каму гумно, каму хата… Падзялілі і зямлю — суадносна таму, хто колькі ўнёс грошай. Так пачалі яны будавацца і жыць кожны сваім дваром. Вось з гэтых шасці чалавек і пайшло лічыцца Горнае як вёска. Складалася яна з адной вуліцы, з абодвух канцоў якой стаялі вялікія вароты, якія на ноч зачыняліся, а ўранні адчыняліся. А ноччу вёску па чарзе ахоўвалі сяляне.

У 1907 годзе ў вёсцы Горнае жыло 27 чалавек. Паміж Горным і Бабірова было вялікае балота, называлі Чаратова, пасярод якога цякла канава. Цераз балота была пракладзена дарога, высланая ўся чаротам і хмызняком. Вельмі цяжка было хадзіць па гэтай дарозе. А за балотам каля дарогі стаяў хутар, жыў Арцёмчык Язэп. У яго быў вельмі добры сад. І ў наш час гэта месца называецца Язэпаў садок, хаця даўно няма і Язэпа, і садка таго. Далей ад гэтага хутара стаялі яшчэ хутары ўздоўж дарогі па адзін яе бок. Жылі людзі: Дземідовіч Іван, Басалыга Гардзей, Басалыга Нікіфар, Кабанаў Мікіта. Гардзей і Мікіта перасяліліся ў Бабірова, Нікіфар, Іван і Кірдун Агаф’я ў Горнае. Такім чынам, у ваколіцах Горнага ў 1917 годзе было некалькі хутароў. У адным з іх 15 двароў і 35 жыхароў, у другіх 21 двор і 59 жыхароў. Сем’і раслі, дзеці жаніліся, выходзілі замуж, бацькі па магчымасці надзялялі іх прыданым і абавязкова зямлёй, на якой маладыя сем’і і пачыналі разжывацца.

Жылі ў гэтым кутку сяляне з прозвішчамі Паддубскія, Жлобічы, Окруты… Сем’і былі вялікія, колькі дзетак Бог даваў, столькі і нараджалі. У 1926 годзе мелі ўжо сваю назву і налічвалі: Горнае — 1 двор і 5 жыхароў, Горнае-1 — 7 двароў і 54 жыхары; Горнае-2 — 12 двароў і 85 жыхароў.

А ў 1930 годзе па загаду савецкага кіраўніцтва хутары пачалі ліквідаваць. Перасяленне было вельмі цяжкае. Тэхнікі не было. Улада не дапамагала. Прыедуць — дах скінуць. Але людзі ўсё роўна жылі, без даху. Прыедуць яшчэ — печ разбураць… А без яе жыць не маглі. Не хацелі людзі з’язджаць з абжытых месцаў, не надта жадалі і ўступаць у калгас “Чырвоны пуцілавец”, які арганізаваўся ў вёсцы Горнае ў 1930 годзе і складаўся з 18 гаспадарак. Але жыццё ўжо пайшло па-новаму, і прыйшлося ў яго ўцягвацца і астатнім.

У 1931 годзе ў вёсцы была адкрыта пачатковая школа. Крыху пазней у Горнае прыйшло радыё, “загудзелі, зайгралі правады”, і так было аж да сярэдзіны 2014 года. Зараз радыё можна слухаць па бесправадным прыёмніку. Але вяскоўцы дасюль шкадуюць тое радыё, з якім прайшлі вялікі шлях жыцця, успамінаюць тыя часы, калі ўставалі пад гімн СССР і Беларусі. А зараз, з гэтым новым радыё, ужо не тое…

Іна КІРЫНА

Працяг будзе

Последние новости

Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024