Темы

Людзі ўдзячны ёй

Людзі ўдзячны ёй

На днях у рэдакцыю патэлефанавала Вера Гаўрылаўна Касько з Касарыч. Пра яе і аднавяскоўцаў мы расказвалі ў адным з мінулагодніх артыкулаў, таму і звярнулася да нас, як да старых знаёмых. Папрасіла, каб мы сустрэліся з іх участковай медсястрой і абавязкова пра яе напісалі. “Яна ж такая харошая, наша Раіса Іванаўна, — распавядала мая субяседніца, — прыветлівая, дабрадушная, міласэрная, шчырая і проста абаяльная жанчына. Заўсёды, калі б да яе ні звярнуліся, прыходзіць нам на дапамогу. І выслухае ўважліва, і лячэнне правільнае назначыць, а калі папросім, то і лекі неабходныя дадому прывязе. Не ведаю, што б мы без яе рабілі. Ад аднаго толькі яе прыезду нам становіцца лягчэй. Напішыце пра яе, няхай будзе ёй прыемна. Тым болей што 15 студзеня ў яе залаты юбілей. Дарэчы, гэта не толькі мая просьба. Да яе таксама далучаюцца і мае сяброўкі — Вольга Сцяпанаўна Багук, Вольга Кузьмінічна Якубенка, Марыя Паўлаўна Малаковіч”.

Ну як можна адмовіць у такой шчырай просьбе, ды такім цудоўным жанчынам?! Тым больш, што Раіса Турлыка сапраўды заслугоўвае пахвалы. І галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова таксама пра яе гаворыць толькі станоўчае: граматны спецыяліст, на працягу сваёй прафесійнай дзейнасці не раз заахвочвалася адміністрацыяй райбальніцы. Так што ўжо да сустрэчы з будучай гераіняй мы шмат пачулі пра яе добрага. Засталося дабавіць толькі некалькі штрыхоў да яе жыццёвай і працоўнай біяграфіі, якая пачалася ў 1984 годзе ў Касарыцкай участковай бальніцы.

— Мяне туды накіравалі па размеркаванні пасля заканчэння Бабруйскага медвучылішча, — успамінае Раіса Іванаўна. —  Сама я родам з Любаншчыны і меркавала пасля адпрацоўкі вярнуцца на радзіму, але, відаць, ад свайго лёсу нікуды не дзенешся. У Касарычах пазнаёмілася з мясцовым хлопцам, які потым стаў мужам. Так і засталася на Глушчыне. У 1997 годзе, калі закрылі ўчастковую бальніцу, перайшла на работу ў Каткаўскі ФАП. Столькі гадоў мінула, а я па-ранейшаму люблю сваю прафесію, бо няма ніякай іншай такой высакароднай, якая б так служыла людзям.

У Раісы Іванаўны на абслугоўванні 14 населеных пунктаў, у якіх пражывае 1 168 чалавек. У яе распараджэнні машына “хуткай дапамогі”, і яна гатова на працягу дня выехаць па выкліку. Хаця бываюць выпадкі, калі і пасля рабочага дня да яе звяртаюцца па дапамогу, і не было такога, каб каму-небудзь адмовіла. Яе цеплыні і шчодрасці душы хапае на ўсіх — і на людзей, для якіх яна не проста медык, а дарадчыца і выратавальніца, і на сваю сям’ю, у якой выраслі двое цудоўных дзяцей — сын Віталій і дачка Ганна. З мужам Уладзімірам Васільевічам, які для сям’і заўсёды быў і застаецца надзейнай апорай, дачакаліся і двух унукаў. Словам, жыццё Раісы Іванаўны шчодрае на людскую падзяку і багатае на радасныя і прыемныя падзеі. І ўслед за сваім залатым юбілеем у гэтую суботу зла-дзіць вяселле дачкі. Вось так перапляліся асабістае шчасце і прафесійнае прызнанне ў жыцці ўчастковай медсястры з Каткі. Няхай і далей яны спадарожнічаюць ёй.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА   

Последние новости

АПК

Решением Глусского районного исполнительного комитета подведены итоги ежегодного соревнования за своевременное и качественное проведение весеннего сева

14 ноября 2025
Читать новость
АПК

Четверо механизаторов экспериментальной базы «Глуск» — в лидерах районных соревнований

14 ноября 2025
Читать новость
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. МЕРОПРИЯТИЯ В ГЛУСКЕ 15—16 НОЯБРЯ

14 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Ответственность за нарушение иностранцами законодательства Республики Беларусь

14 ноября 2025
Читать новость
Общество

Пешеход попал под колеса легковушки на пересечении улиц Кирова и Социалистической в Глуске

14 ноября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

14 ноября 2025
Читать новость