Темы

Падарункі нашым дзецям

Падарункі нашым дзецям

Незабыўны, яркі, казачны, музычна-песенна-вершаваны, хараводны,  а галоўнае, шчодры на падарункі і ўсмешкі дзяцей і дарослых атрымаўся пераднавагодні марафон, які прайшоў, праімчаўся, праляцеў па раёне 24 снежня ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.

Пачатак дабрачыннаму марафону традыцыйна быў пакладзены ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, што ў Калацічах. Павіншаваць яго маленькіх выхаванцаў (зараз тут знаходзіцца дзевяць дзяцей) прыехалі намеснік старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта Людміла Клыга, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Ніна Касцян. Не абышлі ўвагай сваіх падшэфных эксперыментальная база “Глуск” і раённае спажывецкае таварыства. Што было пажадаць гэтым малым? Зразумела, хутчэй вярнуцца дадому (усе дзеці знаходзяцца ў прытулку часова, па заявах бацькоў), быць разам са сваімі блізкімі, адчуваць на сабе іх клопат і пяшчоту. А каб Новы год прайшоў запамінальна і весела, усе атрымалі падарункі: тут табе і салодкія пачастункі, і цэлы мех цацак, і кніжкі, і карціны, і набор кухоннага посуду — каб смачнейшай была ежа.

Традыцыйна разам, традыцыйна дружна сабраліся пад Новы год каля прыгожай ёлкі малыя і дарослыя наведвальнікі “ірландскага дома”. Яны даўно чакалі гэтага свята, рыхтаваліся да яго, шылі касцюмы, вучылі ролі, каб навагодняя казка атрымалася прыгожай, добрай і вясёлай. Агульнымі намаганнямі так усё і склалася, а пачатак добраму настрою быў пакладзены віншаваннямі ад Людмілы Клыгі і Ніны Касцян, ад шэфаў, сяброў і памочнікаў — ААТ “Глускія Бытпаслугі” ў асобе дырэктара Віктара Патапенкі, УКП “Жылкамгас” у асобе намесніка дырэктара Дзмітрыя Арцёмчыка, ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ў асобе дырэктара Сяргея Падгорнага. Таксама былі на свяце і падтрымалі агульны настрой начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй, начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Бельскі, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анжэла Палупанкова. Што да падарункаў, то іх усе і пералічыць цяжка: наборы цукерак атрымалі ўсе наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а яшчэ былі падораны вазы, кнігі і карціны, канцылярскія прылады, пыласос і радыёмікрафон. Дзеці і хворыя людзі — асабліва чуллівыя на клопат, дабро і ласку, таму яны не толькі з радасцю прымалі навагоднія падарункі, але і самі з не меншым задавальненнем паднеслі гасцям зробленыя сваімі рукамі сувеніры — як падзяку, як напамін пра гэту добрую святочную нагоду.

Калі прыязджаеш у Веснаўскі дом-інтэрнат, то адчуваеш сябе, як у вялікай дружнай сям’і. Калі трапляеш сюды пад Новы год, то трапляеш яшчэ і ў сапраўдную казку, на гэты раз — у “Зімовую казку”. Прыгожа прыбраныя сцэна і зала, касцюмы герояў такія рэалістычныя, а ігра іх такая пераканаўчая, што не адразу разумееш, дзе выхавацелі, а дзе выхаванцы. Тут, у гэтым доме, заўсёды так, адны па-сапраўднаму жывуць і вучацца, другія па-сапраўднаму выкладваюцца і працуюць. Таму я не здзівілася, калі ад гасцей, якія прыехалі ў Веснава ўпершыню, зноў пачула і пра сям’ю, і пра самаадданасць, і пра творчы падыход. Такімі сваімі ўражаннямі падзяліліся начальнік аддзела па гендарнай палі-тыцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч і старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гейдэль. Мікалай Казакоў, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, як і намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга, у гэтым доме-інтэрнаце ўжо даўно не госці, а добрыя сябры, але і яны не ўтрымаліся, каб у чарговы раз не адзначыць старанную працу ўсяго калектыву на чале з дырэктарам Вячаславам Клімо-вічам. Таму і пажаданні ад усіх — самыя добрыя, самыя шчырыя і вельмі патрэбныя — каб жылося мірна і спакойна, каб хапала нам таго, што ёсць, каб сапраўдныя любоў і дружба, дабрабыт і шчасце прыйшлі да кожнага з нас. Ну а для добрага настрою тут і зараз былі, вядома ж, падарункі — разнастайныя ласункі, пральная машына і сапраўдны святочны феерверк.

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” аб’ядноўвае дзяцей і дарослых, дапамагае знайсці новых сяброў і сустрэцца даўнім знаёмым. І не проста сустрэцца, а павесяліцца ад душы і нават усім разам стаць удзельнікамі незвычайнага дзеяння. Так адбылося і ў санаторнай школе-інтэрнаце, дзе быў нала-джаны сапраўдны навагодні кірмаш — з гаманкімі гандлярамі, з  чарнавокаю гадалкай і вясёлымі скамарохамі. А сапраўднае вяселле пачалося, калі прыйшлі сюды Дзед Мароз са сваёй Снягурачкай ды яшчэ і паважаных гасцей запрасілі — намесніка генеральнага дырэктара Магілёўскага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргея Шаха, галоўнага ляснічага Глускага лясгаса Аляксея Бахановіча, намесніка дырэктара Бабруйскага гандлёвага цэнтра Аляксандра Кустоўскага. Госці, зразумела, прыйшлі не з пустымі рукамі: падарункі падабралі і для дзяцей (салодкія наборы), і для ўсёй установы (фотакамера, машына для кухні і сродкі на добраўпарадкаванне).

Немагчыма, мабыць, падлічыць, колькі сустрэч, падарункаў і колькі радасці прыносіць сваім удзельнікам дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Шкада, што яна бывае толькі раз у год. Але вельмі добра, што праводзіцца яна якраз пад Новы год, робіць гэта свята больш адчувальным і дапамагае спраўдзіцца многім дзіцячым спадзяванням. Ужо дапамагла і яшчэ дапаможа.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость