Темы

Захаваць бяспеку і стабільнасць

Зараз у свеце налічваецца больш за 400 ачагоў нестабільнасці, з іх каля паўсотні з’яўляюцца лакальнымі ўзброенымі канфліктамі, дзесяць з якіх можна назваць грамадзянскімі войнамі. Колькасць загінуўшых ва ўзброеных канфліктах з пачатку XXI стагоддзя дасягнула мільёна 200 тысяч чалавек. Найбольш канфліктагеннымі зонамі з’яўляюцца Бліжні Усход і Афрыка.

Такія лічбы і факты прывёў падчас выступлення перад калектывам УКП “Жылкамгас” у рамках адзінага дня інфармавання старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Яромчык. Між тым мінулы год найбольш відавочна паказаў нам рэальную каштоўнасць міру ў краіне, міру ў сям’і, міру ў адносінах паміж людзьмі. Вось чаму Беларусь паслядоўна праводзіць палітыку добрасуседства і неўмяшальніцтва ў справы іншых дзяржаў, нягледзячы на пагаршэнне міжнародных адносін, на барацьбу за рынкі збыту, на парушэнне раней дзеючых правілаў і дасягнутых дамоўленасцяў. Пры гэтым мы нікому не дазволім размаўляць з намі з пазіцыі сілы, наша армія дастаткова баяздольная, каб адказаць на любую пагрозу, зазначыў дакладчык.

Трагічна і страшна, калі людзі гінуць падчас лакальных войнаў, але ўдвая страшней, калі ў мірны час гінуць і атрымліваюць калецтва дзеці. Прафілактыцы дзіцячага траўматызму было прысвечана другое пытанне адзінага дня інфармавання. Штогод у нашай краіне траўмы атрымліваюць каля 150 тысяч дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 18 гадоў. Сумнае лідарства трымаюць бытавыя (50 — 60 працэнтаў) і вулічныя (20 — 30 працэнтаў) траўмы. Удзельная вага дарожна-транспартных траўмаў невялікая, але менавіта яны характарызуюцца найбольш цяжкімі наступствамі і часта з’яўляюцца знешнімі прычынамі дзіцячай смяротнасці. Навучыць дзяцей асновам бяспечнай жыццядзейнасці павінны дарослыя, таксама справа дарослых — зрабіць навакольнае асяроддзе траўмабяспечным для дзяцей і падлеткаў. Мікалай Яромчык прывёў некалькі прыкладаў, калі з-за недагляду дарослых на пажарах загінулі дзеці, і яшчэ раз падкрэсліў, што лепшая навука малым — гэта ўласны прыклад іх бацькоў.

Не была абыдзена ўвагай і чарговая гадавіна ўтварэння Магілёўскай вобласці, краю працавітых і таленавітых людзей, зямлі з багатай гісторыяй і насычаным сённяшнім днём. 

Усе тэмы студзеньскага дня інфармавання, зазначыў Мікалай Вітальевіч у інтэрв’ю нашай газеце, — важныя заўсёды, але зараз яны набываюць асаблівую вастрыню і актуальнасць. Бо магчымасць мірна жыць і працаваць, гадаваць дзяцей і быць спакойным за іх бяспеку і будучае — адно з важнейшых дасягненняў любой краіны. Рэспубліка Беларусь гэта гарантуе сваім грамадзянам.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

 

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость