Темы

Кубкі — за спартыўныя перамогі

Кубкі — за спартыўныя перамогі

Падведзены вынікі штогадовай раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Глуска, а таксама сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў. Усяго ў спаборніцтвах у рамках спартакіяды ўзялі ўдзел 18 каманд, аднак не ўсе былі аднолькава актыўнымі і паспяховымі ўдзельнікамі. Найбольшую колькасць балаў на свой рахунак у 2014 годзе запісалі спартсмены  УКП “Жылкамгас” і занялі першае месца. З другім вынікам завяршылі спартакіяду спартсмены ДЛГУ “Глускі лясгас”, на трэцім месцы — аб’яднаная каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ААТ “Глускія Бытпаслугі”.

Сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна першае месца за СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, на другім — каманда СВК “Калгас “Зара”, на трэцім — СВК “Дружба”. Усяго ў спаборніцтвах спартакіяды ўзялі ўдзел шэсць каманд мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Што да каманд фізічнай культуры глускіх устаноў і арганізацый, то арганізатары спартакіяды адзначаюць найбольш актыўны ўдзел (акрамя прызёраў) яшчэ некалькіх каманд — раённага спажывецкага таварыства, раёна газазабеспячэння, аддзела ўнутраных спраў, астатнія КФК паўдзельнічалі толькі ў некалькіх спаборніцтвах, таму і не маглі прэтэндаваць на значны спартыўны поспех. Кіраўнікоў тых прадпрыемстваў, чые каманды сталі пераможцамі раённай спартакіяды, падчас рабочай нарады павіншаваў старшыня райвыканкама Юрый Дымша, уручыў ім кубкі і дыпломы адпаведных ступеняў і пажадаў новых спартыўных перамог і яшчэ больш актыўных удзельнікаў.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота І. Грамыка

 На здымку: старшыня райвыканкама Юрый Дымша ўручае кубак старшыні СВК «Дружба» Аляксандру Кузьмічу

Последние новости

Общество

Как праздновали глусчане 7 ноября в былые годы

7 ноября 2025
Читать новость
Актуально

ПРЯМАЯ ЛИНИЯ

7 ноября 2025
Читать новость
Общество

Раённай газеце “Радзіма” 7 лістапада спаўняецца 95 гадоў

7 ноября 2025
Читать новость
Власть

С Днем Октябрьской революции! Поздравление от руководства района

7 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Санитарный день в Глусском районе

6 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Глусском районе проходит санитарный день

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем