Темы

«Муж на гадзіну»: цяпер і ў Глуску

Па праўдзе сказаць, аб’яўкі з нарэзанымі нумарамі тэлефонаў, што развешваюць па сценах або на слупах, я не чытаю, гляну і праходжу міма. А як з узростам стаў зрок псавацца і далёкія прадметы пачалі губляць рэзкасць, то нават і галаву ў той бок не паварочваю — усё роўна на хаду нічога не прачытаю, ды і не ласая я да навін накшталт таго, што, дзе і пачым. Добра, што калега мая мала-дзейшая, як ішлі з ёю з работы, угледзела і, пацягнуўшы за рукаў, спыніла мяне: маўляў, глядзі, якая аб’ява. Падышла, прыжмурыла вока (не, каб акуляры насіць), прачытала. Аб’ява і праўда цікавая і для нашай амаль што сельскай мясцовасці не зусім звычайная. Скажу болей, пра такія паслугі я толькі па тэлевізары рэкламу бачыла і не раз думала: вось бы і ў нас так. І, мабыць, не адна я, бо з нарэзаных палосак з нумарам тэлефона пасля мяне толькі адна засталася. Значыць, патрэбны людзям паслугі майстра, так званага “мужа на гадзіну”, па мелкім хатнім рамонце (гаворка ідзе менавіта пра гэта) — што дзе прыкруціць, павесіць, прыбіць, той жа кран паправіць, каб не капаў, разетку — каб надзейна ў сцяне трымалася і не іскрыла… Ды ці мала што ў працэсе жыццядзейнасці, прычым як у сваім доме, так і ў кватэры, псуецца і патрабуе замены.

Прачытаўшы аб’яўку, спахапілася і я: мне даўно трэба было памяняць плафон у адным з пакояў, ды сама не ўмею, хоць і збірала ў школе электрычныя ланцугі на ўроках фізікі. Іншая справа — майстар, для яго гэта і насамрэч справа на якую га-дзіну. А тут яшчэ і кіраўніцтва загад дае: звані, маўляў, па аб’яве, потым напішаш у газету: няхай людзі ведаюць, што і да нас такая паслуга дайшла. Ды і пра тое, як прыватнік асвойвае гэты сегмент рынка, даведацца цікава. Зрэшты, угаворваць мяне не трэба было, бо хто ж адмовіцца сумясціць карыснае для работы з карысным для дома.

Падгадала пад аванс, каб было чым разлічыцца, прычакалася суботы, каб больш светлавога дня было ў майстра, званю, тлумачу. Малады голас задае некалькі пытанняў і прызначае час выканання майго заказу на паня-дзелак. Не тое каб мне так карцела той плафон павесіць (ён да гэтага пыліўся пад сталом мо цэлы месяц), аднак крыху расчаравалася, але надзеі не страціла. Тым больш што выхадныя, як і заўсёды, праляцелі хутка, а там і панядзелак адпрацавалі. Бягу дадому, чакаю майстра з абяцанаю паслугай — няма яго. Званю зноў, нагадваю пра сябе. Пра мяне, аказваецца, памятаюць, але прыйсці абяцаюць крыху пазней, гадзіны праз дзве. Я аператыўна мяняю свае планы на вечар (падумаеш — прапусціла трэніроўку), чакаю далей. Але ні праз дзве, ні праз тры гадзіны і ўвогуле ў той вечар ніхто па маёй заяўцы не з’явіўся. Шкада. На рабоце так і заяўляю: трэці раз званіць не буду. Калегі-жанчыны з гэтага смех састроілі: вось табе і майстар, “мужам на гадзіну” толькі называецца, а паводзіць сябе, як звычайны муж: пакуль дапросішся што адрамантаваць, то і сама ўжо не захочаш таго рамонту.

Аднак жа не. На наступны дзень пасля работы мне пазванілі, спыталіся пра заказ. Прыйшоў майстар, папрасіў прабачэння, што не атрымалася раней, і ўсё зрабіў менш як за гадзіну. Гэта малады мужчына (або юнак), прыемны і ветлівы, сам гаворкаю мяне “не грузіў”, але і не адмоўчваўся, калі я што пыталася ў яго. Аказалася, што прадпрымальніцтва для яго — асноўны род заняткаў, бо ўладкавацца на якое-небудзь з мясцовых прадпрыемстваў зараз цяжка, амаль немагчыма, а грошы зарабляць трэба. Работы па дому ён выконвае розныя, праўда, зімой заказаў значна меней… Ён прыбраў усё за сабой, я разлічылася за работу, ён прапанаваў звяртацца да яго яшчэ і пайшоў. А я падумала і зноў згадзілася з народнай мудрасцю пра тое, што такім гарачым, як вараць, не ядуць, бо мае першыя ўражанні і мой нецярплівы неспакой памяняліся, калі сітуацыя ўвайшла ў сваё рэчышча і паспяхова вырашылася. Не ведаю, наколькі добра я справілася з рэдакцыйным заданнем наконт інфармавання насельніцтва пра адносна новую і не зусім звычайную для раёна паслугу, але майстар з маім заказам справіўся ў цэлым добра, за выключэннем таго моманту, што не прыйшоў тады, калі дамовіліся.

Для чаго ўсё гэта пісана так падрабязна?  Мабыць, каб чытачы даведаліся, што прыватнік у сферу ЖКГ прыйшоў-такі, і гэта добра. Аднак цалкам перадаваць жыллёва-камунальнае абслугоўванне прыватнікам, мабыць, не трэба, бо і малавата іх (прыватнікаў) у гэтай сферы, і з аператыўнасцю ў іх пакуль не ўсё гладка. Што да канкурэнцыі, ці, правільней сказаць, дапамогі камунальнай службе ў гэтым накірунку дзейнасці, то яна не пашкодзіць і насельніцтвам будзе запатрабавана. Так што працуйце, хлопцы, добрыя майстры шмат каму патрэбны.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

 Анекдот у тэму:

Фраза “мужык сказаў — мужык зрабіў” у поўным вырыянце гучыць так: “мужык сказаў — жанчына нагадала, жанчына нагадала, жанчына нагадала, жанчына “задалбала” — мужык зрабіў”.

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024