Темы

Падкаленда

Падкаленда

Невялікая вёсачка Падкаленда з’явілася на Глушчыне ў 20-я гады XX стагоддзя. Месца, дзе зараз яна знахо-дзіцца, для перасялення жыхароў выдзеліла новая савецкая ўлада — так успамінала Алена Якаўлеўна Тупіца. Алене Якаўлеўне, калі іх сям’я пераехала жыць на новае месца, было восем год, а нарадзілася яна ў 1920-м. Справа была ў тым, што да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў бедных сялян было вельмі мала зямлі, а сем’і — вялікія. Дзеці вырасталі, жаніліся, выходзілі замуж. Бацькі выдзялялі на сваім селішчы, побач з роднай хатай, маладым кавалачак зямлі, на якім тыя будавалі сабе жыллё. Такім чынам, бывала, на адным селішчы стаяла і чатыры, і пяць маленькіх хатак, адна непадалёк ад другой. І вось новая ўлада прыняла рашэнне рассяліць вялі-кія двары на новае месца. (Двор — паселішча групы родзічаў, жыллё адной ці некалькіх сем’яў, звязаных сваяцкімі сувязямі, зямельным надзелам, якім валодала калектыўна і вяла гаспадарку гэта вялікая сям’я блізкіх людзей. — Аўт.).

Месца такое было выбрана каля шляху, што ішоў з Глуска на Любань, на ўскрайку поля каля лесу. Галоўнае, было добра тое, казала Алена Якаўлеўна, што новае пасяленне знаходзілася побач з роднай вёскай Хвастовічы (менавіта такі варыянт назвы вёскі, разам з агульнапрынятым “Хваставічы”, бытуе ў народзе. — Рэд.) — дзесьці за паўкіламетра ці трохі болей. Добра было і тое, што тут жа, на гэтым полі, што раскінулася ад вёскі Дасціжэнне і аж да самага лесу, уздоўж шляху на Любань, з даўніх часоў жылі людзі — на хутарах Замошша, Масцішча, Капці, Рассвет…

Зямля на полі добрая, заўжды радзіла, каторы год хоць і невялікі ўраджай, але былі як з адным — хлебам, так і з другім — бульбай. Гэтае поле і зараз кожны год засяваецца. Шлях, які ўгнуўся ўздоўж поля і хутароў, якраз у гэтым месцы, дзе і зараз вёска Падкаленда, рабіў згіб управа, ахінаў паўкругам поле, далей ішоў праз лес, потым зноў выпрамляўся і ўжо вёў на Брады, Прусы, Любань… І калі глядзець на гэтае месца зводдаль, то атрымлівалася нешта падобнае на калена. Вось пад гэтае калена і пачалі перасяляцца жыхары з Хвастовіч і з некаторых хутароў. А вёска атрымала назву па гэтай мясціне — Падкаленда. Існуе і другое паданне. Кажуць, у пана, які жыў у вёсцы Хвастовічы, была мянушка — Календа. І вось месцу, куды перасялілі людзей, якія колісь жылі пад прымусам у гэтага Календы, і далі назву Падкаленда.

Як апавядае Муха Міхаіл Сінахонтавіч, які і зараз жыве ў Падкалендзе, старыя жыхары вёскі расказвалі, што ўзнікла яна прыкладна ў 1922 годзе. Перасяленцы цягнулі нумаркі — у якім месцы чыя будзе стаяць хата. Зямельныя надзелы, па-нашаму “ўсадзьбы”, цягнуліся аж да далёкага лесу. Сяргейчыку трапіў зямельны ўчастак апошні, і прыйшлося ўсім гуртам перасяленцаў карчаваць хвоі і хмызняк, які рос тут шчыльнай сцяной. Затое ў кожнага пасяленца было ўжо зямлі па сотак 60, а то і болей. Цікава тое, што колісь шлях, які вядзе на Любань, праходзіў па вуліцы вёскі Падкаленда. Выпрамілі яго багата пазней. І пайшоў тады гэты шлях цераз агароды жыхароў Падкаленды. А за шляхам яшчэ доўгі час садзілі сяляне і бульбу, і зерне, і іншую гародніну на сваіх “усадзьбах”, толькі падзеленых гэтым шляхам. Потым уся зямля адышла калгасу.

Першымі перасяленцамі ў Падкаленду былі Архіп Васілеўскі, Піліп Пінчук, Пятро, Антон, Мікалай, Якаў, яшчэ адзін Пятро — усе Буневічы, Семка Дзяшчэня, Сінахонт Муха, Сяргейчык, Руднік… Перавезлі яны ўсе свае маленькія хаткі і паставілі ў адзін радок, вокнамі на шлях і Хвастові-чы. Так атрымалася вёска ў адзін рад, другога болей і не з’явілася.

Расказвалі яшчэ, што Сінахонт — той, з першых перасяленцаў, быў поўны Георгіеўскі кавалер і атрымліваў да рэвалюцыі нават царскія грошы — 18 рублёў, за іх можна было купіць у тыя часы дзве каровы. (Поўны Георгіеўскі кавалер — вышэйшая ўзнагарода ў царскай арміі для салдат і унтэр-афіцэраў за баявыя заслугі і храбрасць, праяўленыя супраць непрыяцеля, уведзеная царом Аляксандрам I у 1807 годзе. Георгіеўскія крыжы былі першай і другой ступені з золата 600-й пробы, трэцяй і чацвёртай ступені — з серабра. — Аўт.). Казалі, што цар Мікалай даў Сінахонту, як поўнаму Георгіеўскаму кавалеру, нават дваранскае званне і маёнтак дзесьці ў Расіі, але туды ніхто не паехаў. Няма нічога лепш, як родная старонка. Сінахонтавы ўзнагароды прадалі, бо былі яны з золата і серабра, а за атрыманыя грошы сям’я купіла карову, каня.

Архіп Васілеўскі, таксама з першых перасяленцаў, ваяваў у акопах супраць войск Вільгельма Кайзера, крыху пазней абараняў заваёвы Кастрычніка ў атрадзе пад кіраўніцтвам Аляксандра Раманавіча Салаўя, што дзейнічаў на Рудабельшчыне, супраць белапалякаў — баі каля вёсак Шкава, Старая Дуброва, Парычы… У гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад Смаленска да Берліна, вызваляў Варшаву, Прагу.

Працавітыя, добрасумленныя, ветлівыя жыхары Падкаленды жылі заўжды памяркоўна. Вялі сваю гаспадарку, хто больш, хто менш трымаў жывёлы. Некаторыя працавалі ў калгасе, у пасяўную ці ў жніво іх можна было бачыць і за штурвалам камбайна, і на трактары, і на машыне на калгасных палетках. На некаторай тэхніцы чырванелі маленькія флажкі — у савецкі час гэта было адзнакай, што на машыне працуе перадавік. У такіх перадавых быў, напрыклад, Міхаіл Сямёнавіч Дзяшчэня. Іншыя жыхары Падкаленды па магчымасці ўладкоўваліся на працу на прадпрыемствы ў Глуск, хаця да яго адлегласць аж3 км. Але кожны дзень, устаючы яшчэ да ўсходу сонца, бо трэба ж было і печ выпаліць, і гаспадарку даглядзець, і дзеткам есці зварыць, ішлі на працу. У каго была магчымасць, то пакуплялі роверы (веласіпеды) і ездзілі на іх. Каштаваў жа ён, гэты ровер, у тыя 60-я гады прыкладна 45 рублёў, крыху пазней — 60. Гэта была амаль уся месячная зарплата рабочага. І не кожны мог дазволіць сабе такую раскошу.

Паводле перапісу1970 г., у вёсцы Падкаленда было 11 гаспадарак і 56 жыхароў, так і ў 80-я гады іх засталося 11. Не будаваліся новыя дамы, не ствараліся новыя гаспадаркі. Справа была ў тым, успамінаюць сяльчане, дзесьці ў 60 — 70-я гады ў вёсцы Падкаленда не давалі магчымасці будавацца. Тагачаснаму старшыні Хвастовіцкага сельскага Савета, у склад якога ўваходзіць вёска, было, кажуць, дадзена распара-джэнне не выпісваць сяльчанам лес на новыя пабудовы — бо вёску будуць зносіць, значыцца, зноў перасяляць. Нават пастаянным жыхарам зрабіць гэта было немагчыма. А хаткі былі ўсе тыя ж, даўнія, маленькія. Цесна вельмі. У кожнай сям’і ў сярэднім па 4-5 дзетак. І вось некаторыя жыхары пайшлі на хітрасць: прасілі выпісаць лес на рамонт старой пабудовы. Да старой хаткі “прыляплялі” трысцен, потым яшчэ адзін, так і апыналася старая хата ў сярэдзіне новай, а пазней яе зносілі. Але гэта ўдалося зрабіць толькі лічаным сялянам. Памяняўся старшыня Савета, размова пра перанос вёскі сціхла, і яна як стаяла, так і зараз стаіць на сваім месцы.

Час жа быў страчаны. Моладзь пачала сяліцца ў іншых месцах, а хто і зусім з’ехаў у горад. А як весела было. Гучаў дзіцячы смех на вуліцы, амаль кожным надвячоркам чуліся песні — успамінае Ганна Васільеўна Муха, якая любіла спяваць у маладосці, не забывае яна родную песню і зараз, з’яўляецца актыўнай удзельніцай народнага калектыву “Спадчына” пры Хвастовіцкім Доме культуры, хаця ўжо даўно на пенсіі.

Вось так і атрымалася, што згодна з перапісам 1986 года ў вёсцы Падкаленда было 11 гаспадарак, 29 жыхароў; 1996 год — 11 двароў, 19 жыхароў; 2002 год — 11 гаспадарак, 18 жыхароў; 2011 год — 11 двароў, 8 жыхароў. Усё тыя ж 11 двароў і зараз ёсць у Падкалендзе, ды жыць у іх амаль няма каму, хіба толькі дачнікі. Карэнных жыхароў на сённяшні дзень засталося чатыры пенсіянеры, якіх, дзякуй богу, не забываюць, наведваюць дзеці, унукі. Вось такая статыстыка маленькай вёсачкі  невялікага ўзросту — яшчэ і веку няма. А што далей? Час пакажа…

Іна КІРЫНА

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА  

Последние новости

Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024