Темы

Рыбацкае шчасце з прызамі

Рыбацкае шчасце з прызамі

Мінулыя выхадныя выдаліся багатымі на падзеі. Пакуль большая частка жыхароў раёна адпачывала і святкавала Масленіцу, некаторыя заўзятыя аматары рыбалкі спрабавалі сваё рыбацкае шчасце на Мыслачанскім возеры. Тут праходзілі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі з лёду на мармышку, якія наладзіла раённая арганізацыя таварыства рыбаловаў і паляўнічых.

Што такое мармышка, рыбакі ведаюць, а для недасведчаных патлумачу так, як мне самой растлумачылі, — гэта такая рыбалоўная снасць, якая складаецца з маленькага кручка з грузікам, часта бліскучым (каб рыбу зацікавіць). Ловяць на гэтую самую мармышку якраз-такі пераважна зімою, бо для лета ў рыбакоў ёсць нейкія іншыя лоўкія прыстасаванні. Дык вось, вернемся да нашых удзельнікаў. Магчыма, таму, што такое мерапрыемства праводзілася ўпершыню, іх было не так многа — усяго пяць. Пералічу пайменна: Глеб Пятроў, Сяргей Арцёмчык, Сяргей Ліневіч, Віталь Гатавец і Андрэй Новікаў. 

Пакуль падрыхтаваліся, уладкаваліся — ужо і старт дадзены. Дзве з паловай гадзіны было на тое, каб налавіць рыбкі. Мяркую, для балельшчыкаў, якіх прыехала болей за ўдзельнікаў, час крыху сцягнуўся, а вось для саміх рыбакоў, якія могуць з вудай сядзець і цэлы дзень, праляцеў незаўважна. Пасля ўзважвання здабычы высветлі-лася, што самы вялікі ўлоў — 160 грамаў, самы маленькі — 11 грамаў. Адпаведна вынікам былі размеркаваны і прызы: за 1-е месца, а яго заваяваў Глеб Пятроў (на здымку зверху), — набор рыбалова ў скрынцы, за 2-е месца, якое дасталося Сяргею Арцёмчыку, — добрая такая вуда, за 3-е месца Віталю Гатаўцу — ліхтарык. Двум астатнім удзельнікам таксама дасталіся суцяшальныя падарункі.

Ну што ж, цяжкі толькі пачатак. Наступныя спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, абяцаюць арганізатары, адбудуцца ўжо летам. Спадзяёмся, што тады і ўдзельнікаў збярэцца паболей, і ўлоў іхні будзе больш важкім.

А. ПЯТРОВА

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Анекдот у тэму:

Кажуць, што рыба добра клюе ўчора, заўтра і на тым беразе.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 25 октября

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Прямую линию и прием граждан в Глуске 24 октября проведет Олег Дьяченко

21 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: отцовские наставления помогают определять верные ориентиры и преодолевать трудности

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем