Темы

Успомнім той час і тых людзей

Успомнім той час і тых людзей

Мы з вамі, паважаныя чытачы, ужо не раз падарожнічалі ў часе, гартаючы старонкі нашай раённай газеты. Вось і сёння мы вернемся ў Глуск на сорак, трыццаць і дваццаць гадоў назад.

Такім чынам, пачынаем. Больш сталыя нашы чытачы добра памятаюць тыя даўнія часы, а магчыма, нават пазнаюць і ўспомняць людзей, пра якіх сёння пойдзе гаворка. Усім вядома, што глушчане заўсёды былі руплівымі, працавітымі, добрымі. Менавіта яны рабілі нашу маленькую радзіму прыгожай, утульнай, праслаўлялі яе дасягненнямі і сваім прыкладам выхоўвалі моладзь. Кожны з іх, дзе б ён ні працаваў, сумленна выконваў свае абавязкі, імкнуўся быць карысным і дзяржаве, і людзям. Сорак гадоў назад глушчане працавалі на прадпрыемствах, якіх сёння ўжо няма. Гэта плодаагароднінны завод, дзе быў асобны кісельны цэх (дарэчы, калі ў дзяцінстве мы хадзілі туды на экскурсію, нам нават насыпалі ў кулёк жменьку вельмі смачнага сухога кісялю!), прамкамбінат, дзе быў чамаданны цэх. У Калаціцкай сельскай майстэрні Глускага КБА працаваў майстар па пашыве адзення Міхаіл Мітрафанавіч Рудзько. Так-так, мужчына быў выдатным спецыялістам, да якога ішлі замаўляць абноўкі не толькі мясцовыя мод-ніцы, а ехалі і з Бабруйска, Глуска, Магілёва і іншых гарадоў і вёсак  — “у месяц свае заказы атрымліваюць 70 — 80 чалавек” (“Сцяг Радзімы” ад 13 лютага 1975 года). У той час мужчыны працавалі не толькі ў швейнай майстэрні, а і ў сферы гандлю. Напрыклад, “Іван Піліпавіч Глаз — загадчык магазіна вёскі Заполле. Пакупнікі заўсёды задаволены якасцю абслугоўвання і асартыментам магазіна, дзе ён працуе” (нумар ад 2 жніўня 1975 года). Загадчыкам фельчарска-акушэрскага пункта  ў Старым Сяле быў таксама мужчына — Арнольд Іванавіч Вайдэр, аб ім пісала раёнка 8 красавіка 1975 года. Уладзімір Гаўрылавіч Арцюшэўскі —  прадстаўнік самай мужнай прафесіі, “оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку раённага аддзела ўнутраных спраў за добрасумленныя адносіны да справы неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам аддзела” (нумар ад 29 студзеня 1985 года).

Жанчыны, канешне ж, не адставалі ні ў чым ад прадстаўнікоў моцнага полу.  “Наталля Дзярбеева — повар чацвёртага разраду, якая працуе ў цэнтральнай сталовай. Наведвальнікі заўсёды чакаюць прыгатаваных Наталляй снеданняў, абедаў і вячэр” (нумар ад 15 студзеня 1985 года).

А як вам вось такая загадка: “працуюць у раёне жанчыны, якія маюць непасрэднае дачыненне да вытворчасці малака, але ніколі кароў не дояць. Хто яны?” Аказваецца, гэта “наладчыкі даільных апаратаў — Ганна Паўлаўна Марозава, Надзея Маркаўна Ільічова і Тамара Мікалаеўна Кульваноўская. Сотні даільных апаратаў адрамантавала кожная з іх” (нумар ад 27 ліпеня 1985 года).

У калгасе “Дружба” ў Турыно працавала адзіная ў раёне жанчына-трактарыст Ірына Міхайлаўна Койпіш. Яна “працуе прадукцыйна, якасна. За сваю працу заслужыла ордэн “Знак Пашаны”, Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР” (нумар ад 10 кастрычніка 1985 года).

А вось Іван Іванавіч Сокал меў “незвычайную, дакладней, не вельмі мужчынскую спецыяльнасць — ён дояр на Дакольскай малочна-таварнай ферме. Як эстафету, прыняў гэтую прафесію ад сваёй жонкі, якая пайшла на заслужаны адпачынак” (нумар ад 18 лютага 1995 года).

Нашыя муляры і сталяры радавалі глушчан новабудоўлямі. Напрыклад, у 1975 годзе “адчыніў свае дзверы новы будынак Макавіцкай школы” (нумар ад 1 студзеня 1975 года). У Глуску было пабудавана новае памяшканне раённай бібліятэкі “з утульнай і прасторнай чытальнай залай, вялікім кнігасховішчам, абанементнай залай” (нумар ад 23 жніўня 1975 года). У нумары ад 12 сакавіка 1985 года адзначаецца, што “ўпрытулак да Дома быту, што па вуліцы Кірава, узводзіцца новае памяшканне, якое з’явіцца працягам старога. Тут размесцяцца ўчасткі па вырабу галаўных убораў, індывідуальным пашыве адзення, рамонту вопраткі, пункт пракату”. А ў нумары ад 10 жніўня 1985 года нават па пунктах пералічана, над якімі аб’ектамі працуюць у гэтым годзе будаўнічыя арганізаціі — гэта будынак аўтабазы, раённага вузла сувязі, клуб у Макавічах, жылыя дамы.

З-за фінансавых цяжкасцей у краіне 20 гадоў назад будаўніцтва ішло марудней, але ўсё ж такі будаваліся “ў раёне СШ № 3 райцэнтра, праваслаўная Богаяўленская царква і ашчадны банк” (нумар ад 22 лютага 1995 года). А “на месцы былой музычнай школы закладваецца падмурак уласнага магазіна МПМК-249 па продажы будаўнічых матэрыялаў і сталяркі” (нумар ад 12 жніўня 1995 года). Каб глушчанам зручней было прадаваць і набываць садавіну і гародніну, “райпо пабудавала на месцы знесенага будынка былой дзіцячай бібліятэкі крытыя прылаўкі, стварыўшы такім чынам цэнтральны базар” (нумар ад 19 жніўня 1995 года). Для тых, хто захапляецца плаваннем, у снежні 1995 года “быў адчынены плавальны басейн. У планах калектыву — адкрыць кабінет водна-лячэбных працэдур, масажны кабінет, водна-цыркулярны душ, лячэбныя ванны” (нумар ад 16 снежня 1995 года).

Умелі глушчане не толькі добра працаваць, а і весела адпачываць. Так, у нумары ад 2 сакавіка 1985 года глушчанам прапанавалі прыйсці на вясёлае свята “провадаў зімы, дзе будуць гульні, катанні на санях, спартыўныя саперніцтвы, канцэрт, бліны, фатаграфаванне на прыродзе і іншае”. А ў 1995 годзе святкавалі Купалле ў зоне адпачынку каля лодачнай станцыі: “будзе канцэрт, выступленне калектыву мастацкай самадзейнасці Хваставіцкага СДК, гульні для дзяцей, а пасля 23 гадзін — масавае гулянне” (нумар ад 5 ліпеня 1995 года). У Дзень Незалежнасці глушчан таксама чакала насычаная праграма — “у гарадскім скверы іграў духавы аркестр, на адкрытай танцавальнай пляцоўцы выступалі самадзейныя артысты — Наташа Ананіч, Валянціна Рыбак. У дзіцячай праграме вызначыўся саліст Аляксандр Папоў” (нумар ад 2 жніўня 1995 года).

Як бачым, глушчане ў тыя часы, зрэшты, як і зараз, старанна працавалі, цікава адпачывалі, былі аптымістамі і маглі пераадолець любыя цяжкасці і нягоды, якія калі-нікалі ўзнікалі на іх жыццёвым шляху.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Здымкі Ігара КІРЫНА

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024