Темы

БЕЛАРУСКІЯ ІП ЗМОГУЦЬ ПРАДАВАЦЬ ТАВАРЫ ЛЁГКАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ БЕЗ ДАКУМЕНТАЎ ДА 1 СТУДЗЕНЯ 2016 ГОДА

Беларускія ІП змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, да 1 студзеня 2016 года. Аб гэтым 17 сакавіка па выніках нарады па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
“Работа без дакументаў прадаўжаецца да 1 студзеня 2016 года. Пасля 1 студзеня 2016 года работа толькі па дакументах, – падкрэсліў Андрэй Кабякоў. – На працягу года роўнымі часткамі, за тры разы стаўка ПДВ будзе павышацца з 2 да 4”. Што датычыцца дакументаў, якія пацвярджаюць якасць, то іх наяўнасць будзе абавязковая таксама з 1 студзеня 2016 года.
Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ўлады запрашаюць ІП да супрацоўніцтва і ў пытанні фарміравання асартыменту аптовых баз. У бліжэйшы час будуць вызначаны структуры, якія будуць займацца падрыхтоўкай і ўвозам аптовых партый тавараў. Урад і мясцовыя органы ўлады правядуць адпаведную работу, вывучаць попыт і арганізуюць нармальны ўвоз тавараў для рэалізацыі на аптовых базах, у магазінах-складах. “Так, каб гэтыя тавары былі з усімі дакументамі і самае галоўнае, каб яны былі вамі запатрабаваны”, – сказаў прэм’ер-міністр, звяртаючыся да ІП. Меры, якія будуць прымацца для таго, каб тавары без дакументаў не рэалізоўваліся, стануць галоўнай перашкодай для кантрабанды, рэзюмаваў кіраўнік урада.

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость