Темы

Глускі райвыканкам узначаліў Уладзімір Царыкаў

Глускі райвыканкам узначаліў Уладзімір Царыкаў

З 18 сакавіка да работы на пасадзе старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта прыступіў Уладзімір Леанідавіч Царыкаў.

На гэту пасаду Уладзімір Царыкаў назначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім па ўзгадненні з Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. На гэтым тыдні была склікана нечарговая сесія Глускага раённага Савета дэпутатаў, на якой дэпутаты зацвердзілі Уладзіміра Царыкава на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта. На сесіі, акрамя дэпутатаў, прысутнічалі кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый раёна, аддзелаў райвыканкама, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі і начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Генадзь Герасіменка.

Пасля таго як новы кіраўнік раёна быў зацверджаны дэпутатамі на пасадзе, губернатар уручыў яму пасведчанне старшыні Глускага райвыканкама.

Уладзімір Царыкаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Драздоўка Горацкага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў з 1991 года ў адной з гаспадарак Дрыбінскага раёна. Вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях “механізацыя сельскай гаспадаркі” і “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве” атрымаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. З 2002 года працаваў у Кіраўскім раёне — галоўным інжынерам, затым першым намеснікам старшыні СВК “Рассвет” імя К. П. Арлоўскага, старшынёй СВК “Добасна-агра”. З красавіка 2014 года і да прызначэння старшынёй Глускага райвыканкама займаў пасаду першага намесніка старшыні Кіраўскага райвыканкама.

На думку губернатара, вопыт, набыты за час работы ў розных гаспадарках іншых раёнаў вобласці, неабходныя веды, навыкі і асабістыя дзелавыя якасці дапамогуць Уладзіміру Царыкаву справіцца з тымі задачамі, якія стаяць перад ім як перад кіраўніком раёна.

Уладзімір Царыкаў адзначыў, што разумее ўсю адказнасць, якая ўскладзена на яго з прызначэннем на пасаду старшыні Глускага райвыканкама, як разумее і тое, што ў кожным раёне людзі ад мясцовай улады чакаюць аднаго: магчымасці працаваць і зарабляць грошы, вучыцца, атрымліваць якасную медыцынскую і іншую дапамогу, адпачываць і жыць у бяспечным асяроддзі. На ўсё гэта ён як кіраўнік раёна і будзе прыкладаць свае намаганні, пры гэтым спадзяецца на дапамогу і падтрымку ўсёй мясцовай вертыкалі.

Юрый Дымша, які ўзначальваў Глускі раён з лістапада 2011 года, вызвалены ад пасады згодна з пададзенай заявай. Аднак яго веды і ўменні, як зазначыў губернатар Уладзімір Даманеўскі, будуць па-ранейшаму запатрабаваны ў раёне.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА  

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024