• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Іх служба не спыняецца ні на хвіліну

Вторник, 10.03.2015 09:00. Category: Общество    

Урачысты сход, прысвечаны Дню міліцыі, прайшоў у Глуску 4 сакавіка. Аднак у поўным саставе асабовы склад раённага аддзела ўнутраных спраў на падобныя мерапрыемствы не збіраецца ніколі, бо служба міліцэйская не спыняецца ні на хвіліну, яна доўжыцца, як пяецца ў песні,  дні і ночы. Таму ўсе, хто ў гэты святочны дзень заступіў на дзяжурства, прадаўжалі несці службу, а ў зале ганаровымі гасцямі міліцыянераў былі ветэраны органаў унутраных спраў, члены іх сем’яў, прадстаўнікі ўлады і грамадскасці.

У міліцыі павінны працаваць самыя мужныя, самыя смелыя людзі, з вялікай вытрымкай і гатоўнасцю прыйсці на дапамогу заўсёды, калі гэта патрэбна, ад іх работы залежыць мірны сон грамадзян, бяспека на нашых вуліцах. У Глускім раённым аддзеле ўнутраных спраў працуюць менавіта такія міліцыянеры, зазначыла ў сваім прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга і ўручыла асобным супрацоўнікам заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Глускага раённага выканаўчага камітэта за ўмелыя і прафесійна граматныя дзеянні ўзнагароджаны інспектар ДПС капітан міліцыі  Сяргей Старавойтаў і інспектар групы міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы прапаршчык міліцыі Мікалай Каўхута.

За 98 гадоў існавання міліцыі змянілася не адно пакаленне вартавых правапарадку, але заўсёды веды, энергія, прафесіяналізм работнікаў органаў унутраных спраў былі падпарадкаваны адной мэце — зрабіць усё магчымае для спакойнага і бяспечнага жыцця, стваральнай працы мірных грамадзян. Як адзначыў у сваім выступленні часова выконваючы абавязкі на пасадзе начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Андрэй Пераплаўчанка, глускія міліцыянеры з гэтымі задачамі спраўляюцца ў большасці сваёй кваліфікавана, аператыўна і вынікова. Сведчаннем таму сталі падзякі Глускага раённага аддзела ўнутраных спраў, уручаныя шэрагу супрацоўнікаў. Падзячным лістом за цеснае ўзаемадзеянне і праводзімую работу па патрыятычным выхаванні моладзі была ўзнагароджана і першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская.

Асабліва кранальным быў момант, звязаны з уручэннем віншавальнага адраса ў сувязі з выхадам на пенсію маёру міліцыі Валерыю Дзяшчэню. Валерый Мікалаевіч прыйшоў на службу  ў праваахоўныя органы ў 1985 годзе і пачынаў яе з пасады міліцыянера-дзяжурнага, пасля вучобы ў Магілёўскім аддзяленні Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі заняў афіцэрскую пасаду і служыў оперупаўнаважаным групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Усяго службе ў міліцыі ён аддаў 29 гадоў, два месяцы і тры дні, з іх больш за 20 гадоў прысвечана службе ўчастковых інспектараў. За ўвесь гэты час маёр міліцыі Валерый Дзяшчэня не меў ні аднаго дысцыплінарнага спагнання, а толькі заахвочванні: Валерый Мікалаевіч неаднаразова прызнаваўся лепшым па прафесіі, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе ўзнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені. Таму ці дзіўна, што прысутныя віталі свайго калегу дружнымі і цёплымі апладысментамі.

Віншаванні з нагоды прафесійнага свята міліцыянерам Глушчыны таксама выказалі начальнік Глускага аддзялення дэпартамента аховы МУС Алег Бідзюк, ваенны камісар раённага ваенкамата падпалкоўнік Анатоль Панамарэнка.

Падзякі за ўмелыя дзеянні і ініцыятыву атрымалі прапаршчыкі міліцыі Аляксандр Мельнік, Аляксандр Дранёў, ветэраны МУС Уладзімір Яблонскі і Пётр Аверкін, маёр міліцыі Уладзімір Хутарцоў, капітан міліцыі Ягор Руднеў, старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Галамака, грамата Магілёўскага абласнога ўпраўлення дэпартамента аховы МУС была ўручана сяржанту міліцыі Андрэю Навічонку, падзяка ўпраўлення аб’яўлена старшаму сяржанту Васілю Аляхновічу, юбілейным медалём “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” узнагароджаны прапаршчык міліцыі Аляксандр Мельнік, пасведчанне падпісана ваенным камісарам Магілёўскай вобласці палкоўнікам Гарошкіным.

Паколькі Дзень міліцыі адзначаецца напярэдадні Дня жанчын, нельга было не звярнуць увагу на тое, што ў міліцыі дастойна нясуць службу і прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Таму самыя цёплыя словы і пажаданні былі адрасаваны менавіта ім. На свяце гучала шмат добрых песень, віншаванняў, а потым быў зроблены традыцыйны агульны фотаздымак — на добры і доўгі ўспамін пра агульныя міліцэйскія будні і пра гэта свята. 

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Вернулись с дипломами
Депутат и на работе депутат »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (475)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 131)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top