• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Свята працаўнікоў Глушчыны

Вторник, 3.03.2015 10:25. Category: Общество    

Святы бываюць розныя — дзяржаўныя і міжнародныя, прафе-сійныя і асабістыя, свецкія, рэлігійныя, народныя. Адны адыхо-дзяць у гісторыю, другія прыжываюцца і становяцца традыцыяй. Добрай шматгадовай і штогадовай традыцыяй для глушчан стаў раённы выніковы сход працоўных калектываў. Чарговая такая ўрачыстасць, дзе падводзіліся вынікі работы за 2014 год, адбылася на мінулым тыдні ў кінатэатры “Арыён”. 

Права ўнесці флаг Глуска было дадзена дырэктару эксперыментальнай базы “Глуск” Леаніду Грамыку. Зала шчыра і цёпла вітала шаноўных гасцей і блізкіх сусе-дзяў з Любанскага,  Асіповіцкага, Акцябрскага, Старадарожскага, Бабруйскага раёнаў і горада Бабруйска. А сімвалам агульных намаганняў усіх працаўнікоў нашага раёна стаў прыгожы каравай, уручаны старшыні райвыканкама Юрыю Дымшу. У гэтым караваі, зазначыў, звяртаючыся з прывітальным словам да ўсіх прысутных кіраўнік раёна, — часцінка працы многіх і многіх людзей, і ўсе дасягненні раёна, усе яго поспехі і заслугі належаць нам, глушчанам. Але і ўсё, што мы не паспелі, не зрабілі, не змаглі ў мінулым годзе, таксама выпраўляць і дабі-вацца нам самім. У выступленні старшыні райвыканкама прагучала аб’ектыўная характарыстыка сацыяльна-эканамічнага стано-вішча раёна, былі дакладна акрэслены задачы, над вырашэннем якіх нам працаваць у гэтым годзе, і, безумоўна, названы лепшыя работнікі, лепшыя калектывы. Для ўзнагароджання пераможцаў працоўнага спаборніцтва было праведзена некалькі цырымоній. Заслужаныя ўзнагароды перадавікам уручалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, старшыня прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталь Рагалевіч. Адзначана старанная праца некаторых глушчан і на абласным узроўні, узнагароды ад Магілёўскага аблвыканкама ўручыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анатоль Сінкавец. Звяртаючыся да прысутных, Анатоль Анатольевіч адзначыў, што на Глушчыне ўмеюць не толькі добра працаваць, але і ўшаноўваць сваіх герояў, наладжваць для іх прыгожыя святы, такія, як гэты ўрачысты сход. Тут усё добра арганізавана, прадуманы рэпертуар, правільна падабраны касцюмы, на высокім узроўні сцэнічная культура, і толькі спецыялісты ведаюць, што за ўсёй гэтай зладжанасцю, лёгкасцю і прыгажосцю — старанне многіх людзей, сапраўдных прафесіяналаў.

І насамрэч, культурная частка мерапрыемства была на вышэйшым узроўні — новыя песні, танцы, шмат новых касцюмаў, традыцыйныя рашэнні ўдала дапаўняліся новымі падыходамі. Дарэчы, ухвальна адгукаліся пра святочны канцэрт і іншыя госці мерапрыемства. У тым ліку і дырэктар філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці Анатоль Глаз. Зрэшты, госцем яго лічыць было б няправільна: Анатоль Ціханавіч — наш зямляк і ганаровы грамадзянін Глуска. Да сваёй малой радзімы, да глушчан ён пранёс і захаваў трапяткія пачуцці, любоў і павагу, а разам з тым адчуванне вялікай адказнасці перад імі за свае ўласныя справы і ўчынкі. У якасці падарункаў ад Белдзяржстраха Анатоль Глаз уручыў тром працаўнікам сельскай гаспадаркі страхавыя пасведчанні ад няшчасных выпадкаў і пры гэтым пажадаў, каб нічога дрэннага ў іх жыцці, як і ў жыцці ўсіх глушчан, не здаралася.

Але на гэтым прыемныя моманты не скончыліся: цікавым, прыгожым, кранальным было выступленне самых маленькіх удзельнікаў свята, іх вершы, танцы, песні, а галоўнае — іх адкрыты ліст у прыгожай паштовай скрынцы на імя старшыні райвыканкама. Аказваецца, нашым дзецям не трэба іншых краёў, яны гатовы жыць і працаваць тут, на Глушчыне, толькі б іх, дзяцей, нараджалася больш, тады б весялей і цікавей жылося нам усім. Кіраўнік раёна, зачытаўшы гэтае пасланне, прапанаваў выказанае дзецьмі пажаданне прыняць як кіраўніцтва да дзеяння, і зала падтрымала яго сваімі дружнымі апладысментамі. Так, і сапраўды, былі б мы і нашы дзеці, а ўсё астатняе зможам напрацаваць, набыць, зрабіць, і будзе ў нас лёгка на сэрцы і цяжка ў кашальку. Ну чым гэта не стымул?!

 

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Из Глуска — вопрос о бассейне
День милиции у школьников »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (475)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 131)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top