«Гімн роднай мове» — пад такой назвай у Каткаўскай школе 21 лютага прайшла літаратурна-музычная кампазі-цыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Настаўніца Ірына Іванаўна Касцюкевіч распавяла аб гісторыі беларускай мовы і гісторыі ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. На працягу ўсяго мерапрыемства ішла гаворка аб беларускіх пісьменніках, вучні чыталі вершы аб роднай мове, вучаніцы спявалі цудоўныя беларускія народныя песні.
Затым удзельнікі аматарскага аб’яднання “Золак” пад кіраўніцтвам бібліятэкара Каткаўскай сельскай бібліятэкі Таццяны Пінчук паказалі ўрывак Масленіцы і запрасілі ўсіх прысутных прыняць удзел у свяце на наступны дзень у Каткаўскім цэнтры культуры і вольнага часу.