Добры вынік “Вярбічанькі”
Трэцяе месца ў абласным конкурсе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі, заняў народны ансамбль “Вярбічанька” Клетненскага СДК. Добры вынік, улічваючы, што ў конкурсе прымалі ўдзел каля 50 калектываў, у асноўным гарадскіх і раённых Дамоў культуры. Тры акампаніятары, сем выканаўцаў — у такім складзе “Вярбічанька” з песнямі “Прывітальная”, “Мамаев курган” і “Зямля маёй матулі” выступала на конкурснай сцэне, у песнях гучала чатырох- і нават пяцігалоссе. “Мы ўдзячныя ўсім, хто нас падтрымлівае. У ансамблі — людзі з розных арганізацый, і вялікае дзякуй іх непасрэдным кіраўнікам, гэта Людміла Казачок, Аксана Мельнік, Сяргей Казлоў, Соф’я Меснік, за тое, што адносяцца з паразуменнем і ідуць насустрач, — гаворыць дырэктар Клетненскага СДК Алена Грамыка. — Асобнае дзякуй сям’і Куратавых: мама Ірына ў нас спявае, тата Мікалай Мікалаевіч заўсёды ў групе падтрымкі, сын Ілья — наш пастаянны гукааператар”.
А. ПЯТРОВА