Суботнік — справа калектыўная
З мэтаю добраўпарадкавання і навядзення парадку ва ўсіх населеных пунктах, а таксама падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт 4 красавіка праводзіць абласны суботнік.
У Глускім раёне ў рамках правядзення абласнога суботніка будуць арганізаваны работы на малочнатаварных фермах мясцовых гаспадарак, асобныя брыгады будуць займацца зносам і захаваннем невыкарыстоўваемых аб’ектаў на сяле, іншыя працоўныя навядуць парадак на тэрыторыях сваіх прадпрыемстваў і вакол іх.
Раённы штаб па добраўпарадкаванні звяртаецца да ўсіх жыхароў раёна, у першую чаргу да нашых паважаных пенсіянераў, з просьбай прыбраць каля сваіх двароў і гэтым самым падтрымаць агульную добрую справу.