У абласным суботніку, які праходзіў 4 красавіка, прынялі ўдзел больш за паўтысячы работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў Глуска
Асноўныя сілы былі сканцэнтраваны ў сельскай мясцовасці. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Анцюшэні, агульнымі намаганнямі там было пабудавана больш за тысячу метраў агароджы вакол тэрыторый малочна-таварных фермаў, знесены два безгаспадарныя дамы, ачышчаны ад рэшткаў старых будынін тры зямельныя ўчасткі, падрыхтавана пасля раскарчоўкі для ўводу ў сельгасабарот каля 2 гектараў зямлі.
Частка працоўных заставалася на месцы: для іх знайшлася справа па навядзенні парадку на тэрыторыях саміх прадпрыемстваў. Дзякуючы работнікам бюджэтнай сферы значна чысцей стала на мясцовым стадыёне.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ