Темы

Беларусь апярэдзіла Расію і ЗША ў рэйтынгу спрыяльных для мацярынства краін

Беларусь заняла 25-е месца ў рэйтынгу найбольш спрыяльных для мацярынства краін, складзеным міжнароднай гуманітарнай арганізацыяй SavetheChildren (“Выратуйце дзяцей”). Гэты паказчык з’яўляецца лепшым сярод краін СНД, паведамляе БЕЛТА.

У рэйтынгу SavetheChildren прааналізаваны даныя СААЗ па ўмовах для мацярынства ў 179 краінах свету. Пры складанні рэйтынгу эксперты ўлічвалі такія параметры, як смяротнасць парадзіх, ранняя смяротнасць у дзяцей, узровень і даступнасць адукацыі, даходы жанчын, прапорцыя жанчын і мужчын, якія ўдзельнічаюць у дзяржкіраванні.

Заняўшы 25-е месца ў рэйтынгу 2015 года, Беларусь палепшыла свой паказчык у параўнанні з папярэднімі гадамі. Так, у 2014 і 2013 гадах Беларусь размяшчалася на 26-м радку рэйтынгу.

У бягучым годзе паказчык Беларусі лепшы, чым у астатніх краінах СНД. Расія знаходзіцца на 56-м месцы, Казахстан — на 58-м, Украіна — на 69-м, Азербайджан — на 90-м.

Першыя тры месцы рэйтынгу занялі Нарвегія, Фінляндыя і Ісландыя. На адзін радок Беларусь апярэдзіла Вялікабрытанія – 24-е месца. ЗША занялі 33-е месца.

Найгоршай краінай для мацярынства прызнана Самалі.

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость