Темы

Беларусь атрымала доступ да самых сучасных міжнародных стандартаў прафадукацыі

Беларусь атрымала доступ да самых сучасных міжнародных стандартаў прафесійнай адукацыі. Аб гэтым паведаміў 14 мая ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА) доктар педагагічных навук, прафесар Аркадзь Шкляр.

«Удзел у міжнародным руху WorldSkills стане якасна новай прыступкай у развіцці ўсёй сістэмы прафесійнай адукацыі ў Беларусі з улікам лепшых міжнародных стандартаў», перакананы прафесар.

Паводле яго слоў, напрацоўкі сістэмы WSI ў Беларусі ўжо ўлічваюцца. WorldSkills не толькі развівае прафесійныя навыкі і кампетэнцыі, але і фарміруе прафесійныя стандарты ў прадстаўленых на чэмпіянаце галінах вытворчасці. Стандарты фарміруюцца прафесійнай супольнасцю — лепшымі экспертамі-практыкамі з розных краін свету.

«Уступіўшы ў WorldSkills, Беларусь атрымала доступ да самых сучасных кампетэнцый, якія ўводзяцца ў адукацыйныя стандарты па ўсім свеце», — падкрэсліў Аркадзь Шкляр.

У гэтым годзе Беларусь упершыню прыме ўдзел у 43-м чэмпіянаце прафмайстэрства WorldSkills International, які пройдзе ў жніўні ў бразільскім Сан-Паўле. Паводле слоў Аркадзя Шкляра, РІПА як нацыянальны аператар WSI на працягу года вёў актыўную работу па падрыхтоўцы нацыянальнай каманды. Беларускія эксперты за гэты час наведалі нацыянальныя і міжнародныя чэмпіянаты прафесійнага майстэрства па сістэме WSI ў Фінляндыі, Францыі, Расіі, Генеральную асамблею WSI ў швейцарскім Люцэрне.

Для ўдзельнікаў каманды былі арганізаваны вучэбныя зборы і трэнінгі па ўсіх конкурсных кампетэнцыях, стажыроўкі на прадпрыемствах рэспублікі, а таксама замежныя стажыроўкі па выкананні кваліфікацыйных работ у адпаведнасці са стандартамі WorldSkills на абсталяванні кампаній сусветных лідараў па якасці, прадукцыйнасці і энергаэфектыўнасці, у тым ліку ў ЗША. У бягучым годзе маладыя беларусы стажыраваліся ў Германіі, Італіі, Нідэрландах і Фінляндыі. Цяпер моладзь адточвае майстэрства па сталярнай справе ў Францыі.

Своеасаблівай трэніроўкай перад галоўным прафесійным спаборніцтвам у Бразіліі стаў удзел 5-7 мая бягучага года ў фінскім нацыянальным чэмпіянаце рабочых прафесій Taitaja. Сур’ёзнай падрыхтоўкай да гэтай падзеі стане таксама конкурс WorldSkills СНД, які пройдзе 19-23 мая ў Казані (Расія).

Последние новости

АПК

Работы на полях Глусского района

20 октября 2025
Читать новость
Происшествия

На озере в Малоритском районе работники МЧС спасли рыбака

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Промкооперация, ЖКХ, IT-технологии. Беларусь и Мордовия обсудили точки роста в сотрудничестве 

20 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в сотрудничестве Беларуси и Мордовии нужны амбициозные энергичные действия

20 октября 2025
Читать новость
Актуально

Глусская районная энергогазинспекция. Акция: «Электробезопасность-это»

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Повышенное внимание — маршруткам. Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие

20 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем