• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Беларусь атрымала доступ да самых сучасных міжнародных стандартаў прафадукацыі

Пятница, 15.05.2015 22:00. Category: Актуально    

Беларусь атрымала доступ да самых сучасных міжнародных стандартаў прафесійнай адукацыі. Аб гэтым паведаміў 14 мая ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА) доктар педагагічных навук, прафесар Аркадзь Шкляр.

«Удзел у міжнародным руху WorldSkills стане якасна новай прыступкай у развіцці ўсёй сістэмы прафесійнай адукацыі ў Беларусі з улікам лепшых міжнародных стандартаў», — перакананы прафесар.

Паводле яго слоў, напрацоўкі сістэмы WSI ў Беларусі ўжо ўлічваюцца. WorldSkills не толькі развівае прафесійныя навыкі і кампетэнцыі, але і фарміруе прафесійныя стандарты ў прадстаўленых на чэмпіянаце галінах вытворчасці. Стандарты фарміруюцца прафесійнай супольнасцю — лепшымі экспертамі-практыкамі з розных краін свету.

«Уступіўшы ў WorldSkills, Беларусь атрымала доступ да самых сучасных кампетэнцый, якія ўводзяцца ў адукацыйныя стандарты па ўсім свеце», — падкрэсліў Аркадзь Шкляр.

У гэтым годзе Беларусь упершыню прыме ўдзел у 43-м чэмпіянаце прафмайстэрства WorldSkills International, які пройдзе ў жніўні ў бразільскім Сан-Паўле. Паводле слоў Аркадзя Шкляра, РІПА як нацыянальны аператар WSI на працягу года вёў актыўную работу па падрыхтоўцы нацыянальнай каманды. Беларускія эксперты за гэты час наведалі нацыянальныя і міжнародныя чэмпіянаты прафесійнага майстэрства па сістэме WSI ў Фінляндыі, Францыі, Расіі, Генеральную асамблею WSI ў швейцарскім Люцэрне.

Для ўдзельнікаў каманды былі арганізаваны вучэбныя зборы і трэнінгі па ўсіх конкурсных кампетэнцыях, стажыроўкі на прадпрыемствах рэспублікі, а таксама замежныя стажыроўкі па выкананні кваліфікацыйных работ у адпаведнасці са стандартамі WorldSkills на абсталяванні кампаній — сусветных лідараў па якасці, прадукцыйнасці і энергаэфектыўнасці, у тым ліку ў ЗША. У бягучым годзе маладыя беларусы стажыраваліся ў Германіі, Італіі, Нідэрландах і Фінляндыі. Цяпер моладзь адточвае майстэрства па сталярнай справе ў Францыі.

Своеасаблівай трэніроўкай перад галоўным прафесійным спаборніцтвам у Бразіліі стаў удзел 5-7 мая бягучага года ў фінскім нацыянальным чэмпіянаце рабочых прафесій Taitaja. Сур’ёзнай падрыхтоўкай да гэтай падзеі стане таксама конкурс WorldSkills СНД, які пройдзе 19-23 мая ў Казані (Расія).

« Не оставляйте детей одних
Спортсменки, красавицы… »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (483)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 150)
    • Происшествия (404)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top