Беларусь па колькасці перасадак сэрца знаходзіцца на дзявятым месцы ў Еўропе. Аб гэтым паведаміў 7 мая журналістам намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Булгак.
Трансплантацыя сэрца як адзін са спосабаў лячэння пацыентаў з праблемамі хранічнай сардэчнай недастатковасці праводзіцца ў Беларусі з 2009 года. За гэты час выканана звыш 165 аперацый. На працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца амаль 40 аперацый у год. «Мы знаходзімся на дзявятым месцы ў Еўропе па колькасці перасадак сэрца. У гэтым плане кардыяхірургія робіць вельмі вялікія поспехі», — сказаў Аляксандр Булгак.
На добрым узроўні краіна знаходзіцца і ў плане ўстаноўкі розных дапаможных устройстваў, якія даюць магчымасць лячыць праблемы хранічнай сардэчнай недастатковасці і такім чынам прадаўжаць жыццё пацыенту. Такія ўстройствы ставяцца як у РНПЦ, так і рэгіёнах. Як адзначыў намеснік дырэктара, Беларусь пакуль не дасягнула ў гэтым плане ўзроўню развітых еўрапейскіх краін, але ўжо апярэдзіла краіны СНД. «Тут відавочны прагрэс», — сказаў ён.
У краіне разгорнута амаль 5 600 кардыялагічных і 274 кардыяхірургічныя ложкі. На 1 студзеня 2015 года дапамогу насельніцтву па кардыялогіі аказваюць 666 урачоў-кардыёлагаў і 109 кардыяхірургаў.