• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Беларусь прынята ў Балонскі працэс рашэннем міністраў адукацыі краін Еўропы

Пятница, 15.05.2015 11:38. Category: Актуально    

Беларусь прынята ў Балонскі працэс рашэннем міністраў адукацыі краін агульнаеўрапейскай прасторы. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, Балонскі камітэт прызнаў поспехі ў развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пытанне аб уключэнні Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі было абмеркавана на Канферэнцыі міністраў адукацыі краін агульнаеўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў Ерэване (Арменія). Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

«Для Беларусі гэта важны і адказны крок у развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі. Крок, які адлюстроўвае высокі ўзровень беларускай сістэмы адукацыі і ставіць перад намі вялікія задачы па развіцці і абнаўленні сістэмы адукацыі. Уключэнне нас у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі адлюстроўвае прызнанне сусветнай грамадскасцю беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі і пацвярджае факт таго, што нацыянальная мадэль канкурэнтаздольная і зможа інтэгравацца ў сусветную адукацыйную прастору», — сказаў Міхаіл Жураўкоў, выступаючы 14 мая ў Арменіі на канферэнцыі міністраў адукацыі. Ён падкрэсліў, што стратэгія развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі заснавана на міжнароднай інтэграцыі, далучэнні да працэсу абнаўлення нацыянальнай сістэмы адукацыі максімальна шырокага кола зацікаўленых бакоў, уключаючы работадаўцаў, прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання і міжнародных экспертаў.

Канферэнцыя міністраў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і форум па Балонскай палітыцы ўпершыню праходзяць у Арменіі. На канферэнцыю запрошаны прадстаўнікі 47 краін. Чакаецца падпісанне важных дакументаў, якія вызначаць лёс тысяч студэнтаў і навучальных устаноў па ўсёй Еўропе, будуць абмеркаваны Ерэванская дэкларацыя, важныя новаўвядзенні ў сферы адукацыі.

Ідэі стварэння еўрапейскай універсітэцкай супольнасці і адзінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ідуць ад найстарэйшага ў Італіі Балонскага ўніверсітэта. Яшчэ ў 1986 годзе, рыхтуючыся да 900-гадовага юбілею, кіраўніцтва ВНУ звярнулася да ўсіх універсітэтаў Еўропы з прапановай прыняць Вялікую хартыю ўніверсітэтаў — Magna Charta Universitarum. Ідэя была з энтузіязмам успрынята, і ў час юбілейных урачыстасцей у 1988 годзе гэты дакумент, які абвяшчае ўніверсальныя і вечныя каштоўнасці ўніверсітэцкай адукацыі, а таксама неабходнасць цесных сувязей паміж імі, быў падпісаны рэктарамі 80 ВНУ. У 1999 годзе на радзіме Magna Charta, у Балонні, прайшла гістарычная Першая канферэнцыя трыццаці еўрапейскіх міністраў адукацыі. Прынятая імі дэкларацыя «Зона еўрапейскай вышэйшай адукацыі» вызначыла асноўныя мэты, якія вядуць да дасягнення супастаўнасці і, у канчатковым выніку, гарманізацыі нацыянальных адукацыйных сістэм вышэйшай адукацыі ў краінах Еўропы. З гэтай дэкларацыі і пачынаецца Балонскі працэс.


 

« Пусть строится дом и дети растут
Не оставляйте детей одних »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top