Темы

Мінабароны Беларусі прагназуе мізэрную колькасць жадаючых пайсці на альтэрнатыўную службу

Колькасць жадаючых праходзіць альтэрнатыўную службу, як чакаюць у Міністэрстве абароны Беларусі, будзе мізэрнай. Такое меркаванне выказаў 13 мая міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

«Мізэрная колькасць жадаючых пагоды не зробіць», — сказаў міністр.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка, які прадстаўляў 13 мая ў парламенце два законапраекты па альтэрнатыўнай службе, растлумачыў журналістам, што да другога чытання ў гэтыя дакументы не ўносіліся значныя змяненні. Але пры гэтым ёсць два важныя моманты. Грамадзяне, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, будуць мець права на атрыманне бясплатных медпрэпаратаў па аналогіі з ваеннаслужачымі тэрміновай службы. Таксама альтэрнатыўшчыкі атрымаюць права заставацца ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на працягу ўсёй альтэрнатыўнай службы і яшчэ адзін год пасля яе. «Гэта даволі значны момант для альтэрнатыўшчыкаў, таму што ім неабходна будзе і ўладкавацца на работу, і вызначыцца ў асабістым плане», — адзначыў дэпутат.

Альтэрнатыўную службу ў Беларусі плануецца ўвесці менавіта для тых, хто не можа праходзіць тэрміновую службу ў арміі з-за рэлігійных перакананняў. Паводле яго прагнозаў, кожны год у краіне будзе набірацца не больш за 100 альтэрнатыўшчыкаў. Таксама ён не выключыў, што ў будучым закон аб такой службе можа быць скарэкціраваны.

БелТА

Последние новости

Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний

4 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огурцам — холод, арбузам — тепло

4 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем