Темы

Мясніковіч: новыя рабочыя месцы ў рэгіёнах у першую чаргу трэба ствараць у малым і сярэднім бізнесе

Развіццё малога і сярэдняга бізнесу пасадзейнічае вырашэнню праблемы занятасці ў рэгіёнах. Такое меркаванне выказаў 27 мая журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі.

“Пытанні няпоўнай занятасці і беспрацоўя ў Брэсцкай вобласці вельмі актуальныя. Новыя рабочыя месцы ў вобласці і ў цэлым па краіне ў першую чаргу трэба ствараць у малым і сярэднім бізнесе. Для гэтага ёсць усе магчымасці, але выканкамы павінны ствараць больш камфортных умоў для развіцця прадпрымальніцтва. Гэта можна рэгуляваць праз сістэму мясцовых падаткаў, падтрымку інвестыцыйных дагавораў”, – лічыць Міхаіл Мясніковіч.

На яго думку, асобныя рэгіёны і дзяржорганы не павінны штучна стрымліваць інвестыцыйную дзейнасць з-за неабходнасці стабілізаваць фінансавы рынак. “Пагоня за фінансавай стабілізацыяй можа прывесці да глыбокай стагнацыі ў рэальным сектары эканомікі, і мы можам значна адстаць у выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі”, – перакананы старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што ў вырашэнні гэтых пытанняў таксама павінны прымаць актыўны ўдзел мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем