Месячнік Чырвонага Крыжа праходзіць у раёне з 8 мая па 1 чэрвеня. Сяголета ён праводзіцца пад дэвізам “Знак міласэрнасці і гуманнасці”. Па словах старшыні раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяны Паплаўскай, у рамках месячніка будзе арганізаваны збор адзежы, абутку, кніг, цацак для дзяцей з маламаёмных сем’яў, пройдуць сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, а ў працоўных калектывах запланаваны гутаркі пра дзейнасць і асноватворныя прынцыпы міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, якія былі прыняты 50 год назад.
Т. ЛУГАВАЯ