• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Пасведчанне для вяртання ў Беларусь афармляецца турысту, які згубіў пашпарт, за адзін-два дні

Вторник, 26.05.2015 11:48. Category: Актуально    

Турыст, які згубіў пашпарт, можа атрымаць пасведчанне для вяртання ў Беларусь на працягу аднаго-двух дзён. Аб гэтым паведаміў 25 мая начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Нягледзячы на тое, што ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Беларусі тэрмін афармлення пасведчання на вяртанне ў Беларусь складае да 1 месяца, консульскі работнік з улікам неабходнасці пацвярджэння асобы прымае ўсе магчымыя меры па выдачы такіх дакументаў у максімальна сціслыя тэрміны. Звычайна такі дакумент мы афармляем на працягу аднаго-двух дзён з улікам выхадных, святочных дзён, у тым ліку ў Беларусі, паколькі неабходна ўдакладніць, што гэты чалавек сапраўды з’яўляецца грамадзянінам Беларусі і пражывае па названым адрасе», — растлумачыў Ігар Фісенка. У экстрэмальных сітуацыях, калі эта не выхадны або святочны дзень у Беларусі, пасведчанне на вяртанне можа быць выдадзена ў дзень звароту.

Парадак атрымання даволі просты — грамадзянін звяртаецца ў пасольства і паведамляе аб згубе або крадзяжы дакументаў і абставінах, пры якіх гэта адбылося. Пры гэтым пажадана прадставіць якую-небудзь паперу з паліцыі, якая пацвярджае, што дакумент згублены. Калі ёсць з сабой копія пашпарта, то гэта спросціць консульству задачу. У любым выпадку будзе праведзена праверка прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, накіраваны запыт па месцы жыхарства.

Што датычыцца платы за афармленне гэтага дакумента, то ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі за гэта бяруцца консульскія зборы. Кошт выдачы пасведчання на вяртанне складае 20 еўра. Грамадзянам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пасведчанне выдаецца бясплатна.

Калі ў грамадзяніна адсутнічаюць грашовыя сродкі на аплату консульскага збору, то па рашэнні кіраўніка беларускай загранустановы пасведчанне можа быць выдадзена бясплатна.

Як растлумачыў Ігар Фісенка, фінансавая дапамога для вяртання дадому аказваецца пры ўмове, што ў грамадзяніна адсутнічаюць сваякі або знаёмыя, якія змаглі б пералічыць яму неабходную суму. Як правіла, гэта адзінкавыя выпадкі.

У выпадку аказання беларускім дыппрадстаўніцтвам грамадзяніну фінансавай дапамогі ў вяртанні на радзіму ён будзе абавязаны кампенсаваць затрачаныя на яго вяртанне сродкі ў касу Міністэрства замежных спраў. «Механізм прымяняецца не часта, але сітуацыі такія бываюць. У асноўным фінансавую дапамогу аказваюць сваякі або знаёмыя», — адзначыў Ігар Фісенка.

Калі размова ідзе аб цэнтралізаванай эвакуацыі беларускіх грамадзян з зон бедства або ўзброеных канфліктаў, прымяняецца іншы механізм фінансавання расходаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Пасведчанне на вяртанне ў краіну з’яўляецца часовым пасведчаннем асобы і мае абмежаваны тэрмін дзеяння (да 6 месяцаў) і выкарыстоўваецца толькі для вяртання ў Беларусь з мэтай афармлення ва ўстаноўленым парадку пашпарта беларускага грамадзяніна.

« Добро пожаловать в «Зарю»!
Дома, дороги, магазины… »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top