Юныя інспектары дарожнага руху з гімназіі Глуска даволі паспяхова выступілі на занальным злёце-конкурсе ў горадзе Бабруйску, паведамляе сайт гімназіі. Каманда “Дзеці на дарозе” заняла трэція месцы ў конкурсах “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”, “Газета”, “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху”, другія месцы — у конкурсе-прэзентацыі “Мой атрад” і ў мнагаборстве “Юны прапагандыст”. Асабліва вызначыўся Павел Барадулькін, які стаў першым у індывідуальным заліку ў намінацыях “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху” і “Язда на веласіпедзе ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху». Застаецца толькі дадаць, што рыхтавацца да конкурсу юным знаўцам правілаў дарожнага руху дапамагалі настаўнік па асновах бяспекі жыццядзейнасці Міхаіл Гурын, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Слічонак, педагог-арганізатар Сяргей Брычонак.
А. ПЯТРОВА