Темы

Праграма святочных дзён

Урок памяці, тэматычная выстава кніг, літаратурна-паэтычная гадзіна — такія мерапрыемствы запланаваны на дзень сённяшні ў цэнтральнай бібліятэцы ў рамках святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У раённым Доме культуры таксама на сёння запланаваны святочны агеньчык для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Мае гады — маё багацце”. Традыцыйна 8 мая праходзяць ускладанні вянкоў і кветак да воінскіх пахаванняў на могілках, памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, на Алеі Славы ў Глуску, да помніка ахвярам Халакоста на Мыслачанскай гары, а таксама да ўсіх помнікаў, што знаходзяцца на тэрыторыях сельсаветаў.

Але асноўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць непасрэдна 9 Мая. У 9:30 калоны спартсменаў, моладзі, працоўных збяруцца на плошчы, каб дружным шэсцем рушыць да мемарыяла “Воінская Слава”, дзе ў 10:00 пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне “Успомнім усіх пайменна” — з ушанаваннем ветэранаў, са святочным канцэртам і ўскладаннем гірлянд і кветак да помніка Славы. Пасля гэтага месцам правядзення святочных мерапрыемстваў стане цэнтральны стадыён: з 10:00 да 16:00 тут будзе працаваць гандлёвы кірмаш; у 12:15 пачнецца канцэрт мастацкай самадзейнасці “Гэты Дзень Перамогі!”. Для дзяцей на летняй танцавальнай пляцоўцы клоўн і яго памочнікі з клуба выхаднога дня ў 12:30 нала-дзяць забаўляльна-гульнявую праграму, а ў кінатэатры “Арыён” у 15:00 пачнецца дэманстрацыя мастацкага фільма. Вечар святочнага дня таксама абяцае быць насычаным: на летняй танцавальнай пляцоўцы з 19:00 будзе тэматычная дыскатэка ад дыска-клуба “FLATCLUB”, а з 22:30 — дыскатэка ад дыска-клуба “Пазітыў”, яна прадоўжыцца да 02:00. Як заўсёды, насычанай будзе спартыўная праграма свята, усе мерапрыемствы якой, за выключэннем лёгкаатлетычнага прабегу, адбудуцца на цэнтральным стадыёне. Прабег жа стартуе ў 12:00 на цэнтральнай плошчы, а завершыцца каля помніка Воінскай Славы. На стадыёне ў 11:45 выступяць выхаванцы секцыі таэквандо, у 12:00 пачнуцца лёгкаатлетычныя эстафеты сярод вучняў гарадскіх школ, у 12:30 — турнір па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд Глускага раёна, а ў 13:00 — спаборніцтва па валейболе. Таксама на стадыёне ў 12:30 адбу-дзецца традыцыйнае перацягванне каната, удзел у якім прымуць шэсць каманд — “Жылкамгаса”, АП-15, ДЛГУ “Глускі лясгас”, вузла электрасувязі, ПМК-249 і раёна электрасетак. Вечарам, у 17:00, пачнуцца спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч”, сустрэнуцца зборныя гімназіі і сярэдняй школы № 2. Гэта бу-дзе апошняя сустрэча ў серыі, на мінулым тыдні гульню ўжо правялі вучні першай і другой школ райцэнтра, а сёння, 8 мая, у 13:00 на стадыёне паспрачаюцца спартсмены першай школы і гімназіі.

Як бачым, праграма святочных дзён разлічана на любы ўзрост і на любы густ, так што, паважаныя чытачы, прыходзьце, весяліцеся, адпачывайце, а нагода для добрага настрою самая што ні на ёсць дастойная — Дзень Перамогі!

Последние новости

Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

МНС разъяснило порядок маркировки и прослеживаемости товаров в Беларуси

13 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан

13 ноября 2025
Читать новость
АПК

Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

13 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем