• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Пры абмежаваных магчымасцях на рост зарплат у Беларусі захаваецца кантроль над цэнаўтварэннем

Понедельник, 18.05.2015 10:07. Category: Актуально    

Пры абмежаваных магчымасцях на рост зарплат у Беларусі захаваецца кантроль над цэнаўтварэннем. Аб гэтым заявіў 15 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага трактарнага завода.

«Мы пастараемся пры адсутнасці росту заработнай платы збалансавацца так, каб цана не захліствала заработную плату», —сказаў беларускі лідар.

«Галоўная задача па краіне да выбараў: мы ні ў якім разе не павінны займацца папулізмам і наганяць зарплату, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Нам трэба захаваць той узровень, які застаўся з мінулага года».

«Па цэнаўтварэнні мы пракантралюем. Практычна ўсе цэны залежаць ад нас. Мы бачым, дзе яны падаюць, дзе паднімаюцца. Калі растуць цэны на імпарт, то і бог з ім. Галоўнае, каб на тавары беларускай вытворчасці цэны не раслі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў шэрагу выпадкаў стрымліванне цэн недапушчальна, паколькі гэта прывядзе да вымывання тавараў з розніцы. «Але па многіх відах мы цэны бачым і кантралюем», — заявіў ён.

Размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства, Прэзідэнт, у прыватнасці, заявіў, што «па камуналцы (кошце паслуг ЖКГ. — Заўвага БЕЛТА) мы не будзем рухацца так, як раней».

Што датычыцца магчымасці росту заработных плат, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў канчатковым выніку гэта залежыць ад кіраўніцтва канкрэтнага прадпрыемства. Паводле яго слоў, калі дазваляюць фінансавыя магчымасці, то заўсёды можна дадаткова матэрыяльна прастымуляваць працу канкрэтных спецыялістаў, якіх важна захаваць для далейшага развіцця прадпрыемства. «Будзеш у добрым плюсе — даплаці. Але людзям трэба тлумачыць, што нам сёння трэба грошы ўкласці ў мадэрнізацыю, каб да 2020 года рэалізаваць гэтыя планы», — сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да генеральнага дырэктара МТЗ Фёдара Дамаценкі.

БелТА

« Поздравили сослуживцы
Иному человеку такого не дано… »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 135)
    • Происшествия (400)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top