• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У Беларусі ў сакавіку-красавіку паступіла 1857 заяў на назначэнне сямейнага капіталу

Четверг, 14.05.2015 21:00. Category: Актуально    

У Беларусі ў сакавіку-красавіку бягучага года ў мясцовыя органы ўлады, паводле аператыўных даных, паступіла 1 тыс. 857 заяў на назначэнне сямейнага капіталу. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Вынесена 587 рашэнняў аб назначэнні сямейнага капіталу і 1 адмова ў яго назначэнні. Дэпазітныя рахункі ў Беларусбанку адкрыты 116 сем’ям на $1 млн 160 тыс.

Нагадаем, з 1 студзеня 2015 года ўведзены новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў — сямейны капітал (аднаразовае прадастаўленне сем’ям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей). Праграма разлічана на 5 гадоў — з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года. Адначасова ўведзены новы від дапамогі — на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання ў сям’і дзіцяці да 3 гадоў. Памер дапамогі складае 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) незалежна ад колькасці дзяцей, што выхоўваюцца ў сям’і.

Усяго ў адпаведнасці з заканадаўствам сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, назначаецца 11 відаў дапамог. Ажыццяўляецца штоквартальны (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня, 1 лістапада) пераразлік памераў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, БПМ. У бягучым годзе пераразлік памераў дзярждапамог у сувязі з павелічэннем сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал і БПМ праводзіўся з 1 лютага, з 1 мая — у сувязі з павелічэннем БПМ.

У студзені-маі гэтага года ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам сярэднямесячны памер дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічыўся на 16,4 працэнта (прагноз на 2015 год — на 18,5-18,6 працэнта) і склаў Br2 млн 415,4 тыс., у тым ліку ў маі — Br2 млн 422,8 тыс. Памеры іншых дапамог, што вылічваюцца ад БПМ, узраслі на 28,2 працэнта.

Дарэчы, у 2014 годзе ў параўнанні з 2013-м сярэднямесячны памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічыўся на 22,7 працэнта да Br2 млн 177,9 тыс., у тым ліку ў снежні — Br2 млн 393,5 тыс.; памеры іншых дапамог, што вылічваюцца ад БПМ, узраслі на 26,7 працэнта. Выплата дапамог праводзілася на 372 тыс. 584 дзіцяці (21,2 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў), з іх ва ўзросце да 3 гадоў — 341 тыс. 65 дзяцей.

Марына Арцёменка адзначыла, што на выплату дапамог у 2014 годзе накіравана Br13,2 трлн (для параўнання: у 2012-м — Br6,4 трлн).

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (ДАСД) малазабяспечаным сем’ям прадугледжвае бясплатнае харчаванне дзецям першых двух гадоў жыцця, а пры нараджэнні двайнят і больш дзяцей — бясплатнае харчаванне прадастаўляецца незалежна ад даходаў сям’і. У мінулым годзе забяспечана прадуктамі харчавання 29,4 тыс. дзяцей на суму Br123,2 млрд (у першым квартале бягучага года — 14,6 тыс. дзяцей на суму Br31,8 млрд).

Запатрабаваны сацыяльныя паслугі няні для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і сем’яў пры нараджэнні двайнят, трайнят, а таксама паслугі сацыяльнай перадышкі, сацыяльнага патранату і інш. У мінулым годзе паслугамі 557 нянь скарысталіся 889 сем’яў, паслуга сацыяльнага патранату прадастаўлена 9 тыс. 760 чалавекам.

Узровень малазабяспечанасці дамашніх гаспадарак з дзецьмі знізіўся з 8,3 працэнта ў 2013 годзе да 7,1 працэнта ў 2014 годзе.

БелТА

« Ты рядом, ты с нами…
Пусть строится дом и дети растут »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 137)
    • Происшествия (402)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (359)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top