Темы

У Беларусі зацверджаны пералік рэгіянальных мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў пералік рэгіянальных мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі. Аб гэтым сказана ў пастанове Саўміна нумар 428 ад 21 мая 2015 года “Аб некаторых пытаннях навядзення парадку на зямлі”, апублікаванай 26 мая на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з дакументам, зацверджаны тыпавы пералік рэгіянальных мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і крытэрыі яго навядзення. У тыпавы пералік увайшлі такія пазіцыі, як добраўпарадкаванне і ўтрыманне тэрыторый населеных пунктаў, падтрыманне ў належным стане і добраўпарадкаванне сельскагаспадарчых тэрыторый і аб’ектаў, рэгуляванне распаўсюджвання і колькасці баршчэўніку Сасноўскага. Таксама ў лік рэгіянальных мерапрыемстваў увайшлі падтрыманне ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, падтрыманне ў належным стане тэрыторый ляснога фонду, месц і зон адпачынку на водных аб’ектах, добраўпарадкаванне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.

Каардынацыю такой работы павінны ажыццяўляць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у абавязкі якіх уваходзіць штогод уключаць у рэгіянальныя праграмы па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі ў адпаведнасці з тыпавым пералікам і вызначаць адказных выканаўцаў. Акрамя таго, яны павінны забяспечваць кантроль за выкананнем гэтых мерапрыемстваў, а таксама штомесяц інфармаваць насельніцтва праз СМІ аб выніках сваёй работы па навядзенні парадку.

У дакуменце таксама вызначана, што аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам штогод да 15 лютага павінны ўстанаўліваць паказчыкі навядзення парадку на зямлі на чарговы год на тэрыторыях адпаведных абласцей, раёнаў, гарадоў. У сваю чаргу райвыканкамы, гарвыканкамы (акрамя Мінскага гарадскога), адміністрацыі раёнаў у гарадах да 1 сакавіка на падставе гэтых паказчыкаў зацвярджаюць планы мерапрыемстваў на чарговы год.

Старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання нясуць персанальную адказнасць за арганізацыю работы па навядзенні парадку на зямлі ў межах сваёй кампетэнцыі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем