Темы

10 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Сімвалічна, што ў гэтым годзе свята, якое адзначаецца ў другую нядзелю мая, ідзе адразу за вялікім святам Перамогі, днём 70-годдзя вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні свята мы вырашылі крыху ўспомніць гісторыю гэтых атрыбутаў дзяржаўнай сімволікі.

Калі з’явіўся першы сцяг, невядома. Але самы старажытны сцяг, які захаваўся да нашых дзён, налічвае 5 000 гадоў. Ён складаецца з дрэўка, да якога ў самым версе (каб было відаць усім, у тым ліку падчас баёў) прыладжана металічная пласціна з выявамі львоў, бостваў і іншых сімвалаў. Тканіну для сцяга першымі прымянілі, хутчэй за ўсё, кітайцы, яны выкарысталі шоўк. Калі з’явіліся караблі, здольныя на дальнія плаванні, на іх сталі таксама падымаць сцягі — каб іх можна было распазнаць на вялікай адлегласці. У Еўропе сцягі сталі ў вялікай колькасці з’яўляцца ў XII стагоддзі, але рыцарам, гільдзіям, воінскім часцям і іншым дазвалялася іх выкарыстоўваць толькі ў пэўных абставінах.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадстаўляе сабою прамавугольнае палотнішча чырвонага і зялёнага колераў з вертыкальна размешчаным беларускім арнаментам чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны — гэтаму колеру славяне заўсёды надавалі асаблівае значэнне, гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан. Зялёны сімвалізуе старажытнае племя дрыгавічоў,  колер лясоў і палёў, вясны, надзеі і адраджэння. Белы — святло паўдзённага сонца, сімвал духоўнай чысціні беларусаў, іх гасціннасці. У аснове арнамента — знойдзены ў архівах узор “Узыходзячае сонца”, вытканы яшчэ ў 1917 годзе беларускай сялянкай Матронай Маркевіч. Галоўны элемент — ромб у цэнтры — старажытны сімвал узыходзячага сонца, яго яшчэ называюць “ключом ад шчасця”. Фігуры справа і злева ад ромба — сімвал дабрабыту і багацця, дзве крыжападобна пераплеценыя лініі з чатырма кропкамі паміж імі абазначаюць засеянае поле. Злучаныя парамі ромбы зверху і знізу ад арнамента — сімвал прадаўжэння жыцця, паміж імі і цэнтральнай фігурай ідуць лініі з чатырох прамавугольнікаў з рысачкамі — пажаданне, каб усё, аб чым просіць чалавек, спраўдзілася.

Слова “герб” у перакладзе з нямецкай абазначае “спадчына”, гэта сімвалічная выява, якая адлюстроўвае гістарычныя традыцыі дзяржавы і народа. Папярэднікамі гербаў можна лічыць татэмы першабытных плямёнаў. Гербы, блізкія па форме да сучасных, з’явіліся ў Сярэднявеччы, першым лічыцца шчыт з шасцю залатымі львамі на блакітным полі, які атрымаў ў XII стагоддзі Жафруа Анжуйскі. Распаўсюджвацца гербы пачалі ў сувязі з тым, што з’явіліся шлемы, якія закрывалі твары воінаў. Менавіта на гэтыя шлемы яркімі фарбамі, каб было відаць здалёк, хто гэты воін, наносілася выява герба.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабою зялёны контур нашай краіны, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Контур — гэта сімвал тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, якой не патрэбна чужая зямля, але сваю пры неабходнасці яна зберажэ і абароніць. Прамяні — гэта сонца, якое ўзыходзіць над зямлёй — блакітнай і зялёнай, якой яе ўбачылі з касмічнай арбіты сыны беларускай зямлі Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак. Пяціканцовая чырвоная зорка ўверсе сімвалізуе гуманізм і адначасова абарону сваёй Радзімы, да якой гатовы кожны беларус. Вянок са спелых жытнёвых каласоў — сімвал славы,  перамогі, а таксама знак памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі, жыта — сімвал самога жыцця, урадлівай зямлі, ласкавага сонца і чалавечай працы. Справа вянок пераплецены кветкамі канюшыны, што здаўна была лепшым кормам для жывёлы і сімвалізавала дабрабыт беларуса, злева — кветкамі льну, які з’яўляецца знакам дабра і дастатку. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу размешчаны надпіс золатам “Рэспублiка Беларусь”.

Падрыхтавала

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024