• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Вайна і мір Васіля Малашука

Суббота, 9.05.2015 15:00. Category: Общество    

У Васіля Арцёмавіча Малашука з пасёлка Краснае ў яго 92 гады яшчэ добрая памяць і ясны розум. Бяда толькі — пяць гадоў таму ён перастаў бачыць. Але гэта акалічнасць ніяк не перашкаджае ў такім узросце адчуваць сябе паўнацэнным чалавекам. Дапамагаюць у тым Васілю Арцёмавічу яго дзеці і ўнукі, якія не пакідаюць роднага чалавека ў адзіноце і абсалютнай цемры. Вось і падчас нашага прыезду ў Краснае ў яго доме мы засталі сына Сяргея і нявестку Алену. Відавочна, што бацьку яны шануюць і даглядаюць. Перад намі сядзеў чыста апрануты, пабрыты мужчына. У хаце таксама было чыста і пахла вясенняй свежасцю. Такая цёплая дамашняя абстаноўка спрыяла адкрытай размове. А пагаварыць з чалавекам, які на сабе зведаў цяжар Вялікай Айчыннай вайны, было аб чым. Я слухала нетаропкі, паслядоўны расказ ветэрана і міжволі ў думках перанеслася ў той далёкі ваенны час.

— З пачатку вайны я служыў пры ваенкамаце, — пачаў свой расказ Васіль Арцёмавіч. — Няхай гэта быў тыл ворага, але і тут работы было шмат. Асабліва падчас татальнай мабілізацыі. Памятаю, як мы разам з маім памочнікам некалькі разоў пешшу хадзілі ў Калінкавічы, што ў Гомельскай вобласці. Там знаходзіўся прызыўны пункт, і туды мы дастаўлялі тых, каго прызвалі ў армію. Шлях да горада быў доўгім, таму ішлі па два-тры дні, улічваючы час на адпачынак. Давялося мне і паваяваць. На фронт трапіў у канцы ліпеня 1944 года. Ваяваў у артылерыйскіх войсках пад Кёнігсбергам, быў наводчыкам. Не аднойчы прыходзілася страляць з пушкі, якую мы называлі гаўбіцай, па пазіцыях ворага. Ад мяне як ад наводчыка патрабавалася трапнасць: калі ты не знішчыш ворага, то сам можаш стаць яго ахвярай. І страху ніякага тады не было. Нямецкія снарады рваліся побач, а мы ўсё роўна не пакідалі сваіх пазіцый.

Менавіта падчас бітвы пад Кёнігсбергам Васіль Арцёмавіч праявіў небывалую храбрасць, за што быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

— Мы стаялі на назіральным пункце і стралялі па ворагу. Ззаду размяшчаўся нямецкі лагер, там стаяў іх гарнізон. Неабходна было гэты лагер узяць у кальцо і ліквідаваць нямецкую групіроўку. Патрабаваліся дабравольцы, бо камандаванне ведала, што пасылае людзей пад абстрэл. І я адным з першых вызваўся прыняць удзел у рызыкоўнай аперацыі. Тады не думаў, што будзе са мною. Было адно жаданне — хутчэй дабіць ворага. І ў нас атрымалася гэта зрабіць. У выніку мы выйгралі гэту бітву, гарнізон скарыўся і немцаў узялі ў палон.

Да заканчэння вайны заставалася яшчэ многа дзён і начэй. Васіль Арцёмавіч сумленна выконваў свой воінскі абавязак. Сваімі трапнымі стрэламі з гаўбіцы няшчадна знішчаў ворага. За мужнасць і гераізм атрымаў яшчэ адну ўзнагароду — ордэн Айчыннай вайны. Жаданую перамогу наш зямляк сустрэў ва Усходняй Прусіі. Дэмабілізаваўся только праз год. Вярнуўся на сваю малую радзіму, да бацькоў. У 1947 годзе стварыў сям’ю, месцам жыхарства па ўзаемнай згодзе выбралі пасёлак Краснае, дзе ён нарадзіўся і вырас.

— З маёй Тамарай Дзмітрыеўнай мы пражылі разам 50 гадоў. Гэта былі шчаслівыя гады. Мы жылі і радаваліся жыццю. Часам сутыкаліся і з цяжкасцямі, не без таго, але разам, калі ёсць узаемаразуменне, іх лёгка было пераадольваць. Сам я працаваў спачатку ў канторы калгаса ”Радзіма” касірам, быў кладаўшчыком, потым спатрэбіліся людзі на свінаферме, мне прапанавалі работу апальшчыка. Так 23 гады, пакуль не пайшоў на пенсію, варыў свінням ежу. Сёння я ўдзячны лёсу за такіх харошых дзяцей, якія не пакідаюць мяне і клапоцяцца. Не ведаю, колькі мне яшчэ наканавана пражыць, але я адчуваю сябе часткай сваёй вялікай сям’і.

На 9 Мая ў хаце Васіля Арцёмавіча збяруцца пяцёра яго сыноў, любімага дзядулю-ветэрана павіншуюць сямёра ўнукаў, сваім дзіцячым шчабятаннем парадуюць шасцёра праўнукаў. І мы таксама ад шчырага сэрца гаворым: з Днём Перамогі, паважаны Васіль Арцёмавіч! 

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Письмо победителю
Чтобы помнили… »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 135)
    • Происшествия (400)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top