Темы

Мы малюем лета

Мы малюем лета

Цёплым пагожым днём на пляцоўцы перед раённым Домам культуры ў мінулы панядзелак было шумна і весела. Тут для малых глушчан яго работнікі арганізавалі масавае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Праграма мерапрыемства была настолькі насычанай і цікавай, што сумаваць нікому не давялося. Спачатку жадаючыя маглі азнаёміцца з творчымі дасягненнямі рабят, якія займаюцца ў разнастайных гуртках, а потым усіх чакала тэатралізавана-гульнявая праграма “Ура! Канікулы!”.

З захапленнем, дапытлівымі вачамі глядзелі дзеці на казачных герояў Весялінку і Ігрынку, якія падбадзёрвалі малых сваімі зазыўнымі жартамі і запрашалі на пляцоўку. І вось ужо ўсе выстраіліся ў вялікі круг і, не стрымліваючы радасных эмоцый, з прысутным дзяцінству азартам адразу ўключыліся ў гульню. Перадаючы адзін аднаму мячык, яны шчасліва смяяліся. Далей былі іншыя забавы, і час, праведзены ў гульнях, праляцеў непрыкметна. Потым Весялінка і Ігрынка прапанавалі ўсім жадаючым прыняць удзел у конкурсе “Я малюю лета”. Над асфальтам схіліліся дзеці розных узростаў, ад маленькіх да падлеткаў, і, уключыўшы сваю фантазію, пачалі маляваць рознакаляроваю крэйдай. Хтосьці лунаў у марах па цёплым моры, таму лета ў яго асацыіравалася з пальмамі ды караблём, а хтосьці хацеў бачыць сябе бесклапотна гуляючым па зялёным лузе. Лета ў кожнага было сваё, але ва ўсіх яно іграла яркімі фарбамі і на ўсіх малюнках абавязкова свяціла сонца. Па гэтым можна было меркаваць, што дзеці радыя прыходу доўгачаканага сонечнага лета. А што тычыцца лепшых малюнкаў, то я б сказала, што кожны стараўся, як мог. Галоўнае, што гэта ішло ад душы, таму падарункаў заслугоўвалі ўсе. Бо сутнасць самога мерапрыемства заключалася ў тым, каб падарыць дзецям вясёлкавы настрой, і ў арганізатараў свята гэта атрымалася.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Две ночи в лесу провел мужчина, заблудившийся в Бобруйском районе

10 июля 2025
Читать новость
Спорт

На чемпионате Беларуси в байдарке-двойке на 500 метров победу одержали Худенко и Литвинчук

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Грозы, ливни, местами град: оранжевый уровень опасности сохраняется на 11 июля в Могилевской области

10 июля 2025
Читать новость