Темы

Пяценка

Заканчэнне

1941 — 1945

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Праз колькі дзён з яе пачатку ворагі былі ўжо і ў Глускім раёне.

Магазіны былі разграблены, каштоўнасці і дзяржаўную маёмасць забіралі немцы. Яны шарылі па хатах, бралі ўсё, што хацелі, а інакш — расстрэл. “У вёсцы Пяценка Клетненскага сельскага Савета ў Шумскага Кузьмы Міхайлавіча забралі адзінага кабана. Па няпоўным падліку, з гэтага сяла немцамі вывезена 50 кароў, каля 100 свіней, багата авец і іншай дробнай жывёлы, якая належала калгаснікам”, — такое паведамленне было адпраўлена сакратаром Палескага абкама партыі Ф. М. Языковым у Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі ў ліпені 1941 года. Вось такі быў нямецкі парадак, але з ім мірыцца ніхто не жадаў.

Іван Лузан, той самы першы старшыня калгаса, наладжвае сувязь з былым сакратаром райкама партыі Уладзімірам Адамавічам Станкевічам, які застаўся ў тыле ворага для арганізацыі партызанскага руху. Па яго даручэнні Лузан пачынае збіраць зброю, да гэтай справы далучаюцца і іншыя пяценцы. На месцы баёў было падабрана шмат гранат, вінтовак 10 штук, ручны кулямёт, і ўсё гэта перададзена ў партызанскі атрад імя Гастэлы, у якім ваявалі з ворагам і аднасяльчане. Былы камандзір разведкі Рыгор Андрэевіч Бягун неаднойчы наведваў Пяценку, каб атрымаць звесткі пра ворага. Жанчына, якую звалі Марыя-бежанка і якая жыла ў Пяценцы, была сувязной, яна дапамагла перабрацца ў партызанскі атрад адразу хірургу Глускай бальніцы Мікалаю Васільевічу Чурбакову, а крыху пазней — медсястры Антаніне Мікалаеўне Лапкінай і яе сяброўцы, у атрад імя Калініна, якім камандаваў І. А. Бабіч. Яны былі ваеннапалонныя. Але справа ў тым, што ў гады вайны ваеннапалонныя медыцынскія работнікі прыцягваліся да працы ў шпіталях  і ў бальніцах для грамадзянскага насельніцтва. Вось так і папалі гэтыя медработнікі з Бабруйскай крэпасці ў Глускую бальніцу.

Вайна пакінула свой адметны след у кожнай сям’і вяскоўцаў. Ілья Шумскі быў у партызанах. Аднойчы ён прыйшоў наведаць сваю сям’ю, якая жыла ў той час у Ратміравічах. Яго высачылі здраднікі. Пачалася перастрэлка. Ілья заскочыў у лазню, адстрэльваючыся, і адтуль ужо біў па ворагах, а яны ўзялі і падпалілі яе. Так ён там жыўцом і згарэў. Пасля гэтага дзве яго дачкі1920 г. н. і1922 г. н. пайшлі помсціць за бацьку ў партызанскі атрад.

Прапалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны Шарамет Іван Фёдаравіч і Клімовіч Андрэй Фёдаравіч, Марціновіч Яфрэм Сямёнавіч і Марціновіч Марцін Сямёнавіч, Гурыновіч Іван Іванавіч і Грамыка Макар Антонавіч, Бабак Мікіта Іванавіч, Грамыка Іван і Новік Якаў. Загінуў 1 студзеня 1942 года Перагуд Аркадзь Сямёнавіч, які знаходзіўся ў арміі з 1941-га, малодшы лейтэнант, камандзір узвода. Склалі свае галовы на польскай зямлі ў 1944-м Шумскі Мікалай Марцінавіч — 20 кастрычніка і Шарамет Васіль Фёдаравіч — 18 жніўня. Пры вызваленні Усходняй Прусіі 26 сакавіка 1945 года загінуў Шарамет Аляксей Нілавіч, які вайну прайшоў аж з 1941-га. Ён крышку не дачакаў Перамогі, як і яго землякі Шумскі Андрэй Дзмітрыевіч, што загінуў 28 студзеня ў апошні год вайны, і Халстовіч Сцяпан Бенядзіктавіч, які памёр ад ран 2 сакавіка 1945-га. Не вярнуліся з фронту Гурыновіч Сямён Фёдаравіч, які ў 20-я гады ваяваў з польскімі легіянерамі, абараняючы першыя крокі савецкай улады, і Гурыновіч Іван Сямёнавіч, кулямётчык, ён памёр ад ран 4 сакавіка 1945 года ў Германіі. Многа пяценцаў не прыйшло з той вайны, і ў партызанах многія былі і загінулі, і ў Германію моладзь забіралі… Напоўніцу адчулі пяценцы тую новую нямецкую ўладу. Вельмі цяжка было і страшна. Вайна закончылася, а многія сем’і асірацелі, не вярнуліся гаспадары, загінулі дзеці…

Трэба жыць

 Але жыць неяк трэба было, і мірны час паступова браў сваё. Пачаў узнімацца калгас імя Сталіна. Праца з раніцы да ночы прытупляла боль, трэба было падымаць дзяцей. У калгасе паціху пачалі з’яўляцца і коні, і каровы, пазней ужо і свінаферма была, дзе адкормлівалі кабанчыкаў на мяса, на палетках сеялі буракі, моркву, лён, бульбу. У 1956 годзе калгас стаў называцца “Радзіма”. У яго склад увайшлі вёскі Пагарэлае, Пяценка, Бярэжкі і Вайцяхова.

Асабліва цяжка пасля вайны было падчас кіраўніцтва Мікіты Хрушчова, успамінала Вольга Савічна Гурыновіч. Падатак на асабістую гаспадарку быў вельмі вялікі, і прыходзілася “лішняга” кабанчыка ў лесе трымаць, бо па норме, якую выдала тагачаснае кіраўніцтва, магчыма было мець у гаспадарцы ўсё па мінімуму, а за астатняе — плаці. Лепшую сотку зямлі адбіралі, хоць людзі і вельмі хацелі працаваць, няхай і цяжка. Сем’ і былі вялікія, сама мала — гэта трое дзетак, рэдка — меней, а так даходзіла аж да 12 дзяцей. Паводле перапісу 1970 года, у Пяценцы пражывала 105 жыхароў. І карміліся ў асноўным усе са сваёй гаспадаркі, як і колісь. І хлеб свой пяклі, і масла білі.

Як яно надалей будзе?

Пакрыху пяценцы пачалі разжывацца. Будаваліся новыя хаты, у іх загаманіла радыё, сем’і абзаводзіліся прыёмнікамі, пазней магнітафонамі, тэлевізарамі, пральнымі машынамі і нават легкавушкамі. Працавала пачатковая школа, быў добры новы магазін, аднаго часу ў ім загадчыцай была Ніна Тупіца, да паслуг сяльчан былі лазня і бібліятэка. Але дзеці, нібы тыя птушкі, разляталіся ў гарады, хто на вучобу, хто на працу. Вёска паціху пусцела: 1986 год — 34 гаспадаркі, 61 жыхар; 2002 год — 13 гаспадарак, 13 жыхароў. Цяпер, кажа Вольга Савічна Ліпская, і зямлі хапае — рабі колькі хочаш, і трымай любую гаспадарку, ніхто не забараняе. І жыццё добрае. Але сілы і здароўя няма. Старасць прыйшла, каб яе хто забраў, але нікому гэтая старасць, на жаль, не патрэбна.

Яно і сапраўды так. Старэюць людзі, старэе і вёска. На 1 студзеня 2015 года ў Пяценцы налічвалася пяць сямей і пяць жыхароў. У многіх хатах жыць ужо няма каму. Толькі летам вёска крыху ажывае. На некаторыя радавыя селішчы прыязджаюць адпачываць дзеці, з’язджаюцца дачнікі, ад дзяцей, у якіх зімавалі, вяртаюцца дадому старыя. Без сваёй роднай хаткі ну ніяк нельга, яна ж дае нейкую асаблівую моц, таму ў дзяцей добра, а дома лепш.

Як яно надалей будзе? Хочацца, каб вёска жыла. Вакол багата зямлі, лес, у ім грыбы, ягады… І мясціны з такімі цікавымі і загадкавымі назвамі: Воўлячы, Карэнне, Падбалоцце, Гара, Чыпітнёўкі, за могілкамі — Казлятнік, за Засценкам — Гузіца…

 Іна КІРЫНА

Последние новости

Власть

Лукашенко 8-9 мая совершит рабочий визит в Российскую Федерацию

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Встреча с коллегами из Москвы

6 мая 2024
Читать новость
Общество

С 6 по 24 мая в Глусском районе пройдет спецпрограмма «Детство без насилия»

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Чем опасны весенние грибы

6 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, почему на Пасху посетил храм именно вблизи Днепра

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Читать новость
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Читать новость
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Стрелка вверх