Заўтра, 27 чэрвеня, у Дзень 71-й гадавіны вызвалення Глускага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, кіраўніцтва раёна, дэлегацыі працоўных калектываў, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў у 9:45 збяруцца на мемарыяльным комплексе “Воінская Слава”, дзе будзе арганізавана Вахта памяці, ва ўрачыстым мерапрыемстве прыме ўдзел ваенны аркестр і вянковая група. У кінатэатры “Арыён” у 12:00 будзе наладжаны святочны канцэрт. Таксама да гэтага дня на адміністрацыйных будынках будзе падняты Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня вызвалення раёна пройдуць таксама ў летніх аздараўленчых лагерах, на тэрыторыях сельсаветаў будуць арганізаваны ўрачыстыя ўскладанні вянкоў і кветак да помнікаў і воінскіх пахаванняў.
У дзень вызвалення раёна
Пятница, 26.06.2015 08:42. Category: Общество