Темы

Адраджаюць рамёствы і вучаць дзяцей

Адраджаюць рамёствы і вучаць дзяцей

На працягу многіх стагоддзяў беларускія народныя майстры стваралі з самых распаўсюджаных і даступных матэрыялаў не толькі зручныя і практычныя рэчы, але і прыгожыя мастацкія вырабы. На жаль, па прычыне многіх абставін аўтэнтычная культура не заўсёды была ацэнена настолькі, каб у поўнай меры захаваць усе былыя рамёствы. Але, на шчасце, у наш час ёсць людзі, якія адраджаюць народныя промыслы і вучаць дзяцей тэхніцы стварэння ручных вырабаў. Так, у 2007 годзе пачаў сваю работу Заеліцкі Дом рамёстваў. Працуе там сямейная дынастыя майстроў: Соф’я Меснік вядзе гурткі “Аплікацыя саломкай” і “Роспіс па дрэве”, яе муж Аляксей Меснік займаецца лазапляценнем, а сястра Аляксея Наталля Грашчанка — ткацтвам. Яшчэ там ёсць гурткі па бондарстве, вязанні кручком і некаторыя іншыя. Дзеці з вялікім задавальненнем запісваюцца туды, шмат хто хоча навучыцца плесці з лазы. Сам Аляксей Меснік яшчэ ў дзяцінстве бачыў, як яго дзя-дзька плёў з пруцікаў розныя вырабы. У чатырнаццаць гадоў Аляксей самастойна зрабіў першы кошык для бульбы. Але пасля крытыкі з боку дзядзькі некаторы час не займаўся пляценнем. Потым, калі трэба быў майстар у Дом рамёстваў, згадзіўся працаваць адразу.  Зараз ён вучыць рамяству лазапляцення падрастаючае пакаленне ў гуртку “Пруцік”. Гаворыць, што спачатку запісваецца многа дзяцей, а потым з цягам часу некаторыя адсейваюцца, застаецца “касцяк” з чатырох-пяці чалавек. Так, напрыклад, два гады назад адзін з гурткоўцаў, Мікіта Меснік, удзельнічаў у Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” і заняў там другое месца. Тады ён плёў маленькія карзінкі, якія спадабаліся ўсім гасцям. Асабліва было прыемна, калі Анатоль Сінкавец, начальнік тагачаснага ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, і дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў папрасілі яго карзінку ў падарунак для дэлегацыі.

Для таго каб заняткі былі  разнастайнымі, у Доме рамёстваў праводзяць розныя гульні. Напрыклад, юным рукадзельнікам даспадобы такая забаўляльная праграма, як “Поле цудаў”. Дзяўчынкам вельмі падабаецца бодзі-арт: асабліва любяць размалёўваць  фарбамі твары. Захапляюцца таксама пляценнем фенечак (гэта такія плеценыя з бісеру, нітак мулінэ, стужак упрыгажэнні на руку).

Усе кіраўнікі гурткоў з’яўляюцца членамі Саюза майстроў народнай творчасці, а значыць, работа з дзецьмі вядзецца на высокім прафесійным і творчым узроўні. Нездарма ўжо было арганізавана некалькі выставак дзіцячых работ. “Адна з самых маштабных, нават грандыёзных, для нашага аграгарадка, — гаворыць Соф’я Меснік, — была гэтай зімой. Шмат людзей наведала гэтую выстаўку, усе работы ім вельмі спадабаліся”. Кіраўнікі гурткоў лічаць, што гэта вялікі поспех для навучэнцаў.

Калі дзеці авалодваюць справай і пакідаюць гурткі, яны стараюцца не забываць тое, чаму навучыліся. Нехта проста майструе для сябе альбо для сяброў, бацькоў розныя вырабы на памяць, а хтосьці нават зарабляе гэтым грошы.

Восем год існуе Дом рамёстваў, ужо напрацавана пэўная матэрыяльная і метадычная база. І гэта добра, бо народныя промыслы — наша культура, тое, што адрознівае нас ад іншых народаў. А культуру трэба захоўваць і развіваць.

Кацярына НОВІКАВА, студэнтка 5-га курса Інстытута журналістыкі БДУ

Фотаздымкі з архіва Дома рамёстваў і з сайта bobruisk.ru

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024