• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Брацкая магіла ў Веснава

Пятница, 3.07.2015 18:00. Category: Общество    

У кнізе “Памяць. Глускі раён” пералічаны прозвішчы мірных жыхароў, што сталі ахвярамі фашысцкага рэжыму. Сярод іх ёсць і імя Нічыпара Архіпавіча Зайца, жыхара вёскі Нова-Андрэеўка, які быў расстраляны ў лютым 1942 года разам з яшчэ чатырма аднавяскоўцамі. За што? Аб гэтым па парадку.

Працаваў Нічыпар на лесапільні. Была ў яго сям’я: жонка, прыгажуня Сцепаніда, і трое дзетак. Калі пачалася вайна, малодшай дачушцы Ніне не было і годзіка. Хутка ў вёсцы з’явіліся немцы. Чырвоная Армія з цяжкімі баямі адступала на ўсход. У ліпені 1941 года адбылася сустрэча, якая змяніла жыццё сям’і Заяц. Аб далейшых падзеях мне расказала Ніна Нічыпараўна Сокал (на фота), дачка Нічыпара і Сцепаніды:

— Калі пачалася вайна, я была ячшэ немаўлём. Бацьку не памятаю, але мама мне пра яго часта расказвала. Увогуле, аб ваенным часе ў маёй памяці захаваліся толькі маленькія ўрыўкі, таму амаль усё, што я ведаю, — гэта з маміных слоў. Яна расказвала, што насупраць нашага двара, у суседзяў, немцы паставілі сваю кухню. Вядома ж, сяльчане вымушаны былі карміць ворага. І вось у чарговы раз ім спатрэбілася бульба. Немец узяў кош і прыйшоў да нас. Маці падышла да стопкі і пачала адкрываць дзверы, але яны чамусьці былі зачынены знутры. “Што за чорт з гэтым замком?” — злосна сказала яна. “Не чорт, а свае людзі”, — адказалі ёй са стопкі. “Тады адкрывайце хутчэй, бо немец у двары сядзіць”, — кажа мама. Дзверы адчыніліся, і яна ўбачыла перад сабою сем змардаваных чырвонаармейцаў. “А хлопчыкі вы мае, а што ж мы цяпер рабіць будзем?” — паціху запрычытала маці. Але на дварэ чакаў немец, і доўга весці размовы было небяспечна. Аддаўшы яму бульбу, маці пазвала ў хату бацьку і расказала, што здарылася. Крыху падумаўшы, ён загадаў жонцы запальваць у печы і варыць вялікі чыгун бульбы. Цяпер у стопку ён пайшоў ужо сам. Быў там доўга, потым занёс салдатам ежу. Камандзіра чырвонаармейцаў Андрэя пераапранулі ў цыві-льнае адзенне і выпусцілі са стопкі. Ён хадзіў па двары і нават на вуліцы  сядзеў на лаўцы — знаёміўся з мясцовасцю. У наступную ноч чырвонаармейцы пакінулі стопку таксама ціха, як і прыйшлі.

Пасля гэтага выпадку амаль кожную ноч з хаты стаў знікаць і бацька. Пайсці ціха, незаўважаным было няцяжка: наша хата стаяла на краі вёскі, каля лесу. Маці і нават некаторыя суседзі ведалі, куды ён ходзіць, і дапамагалі, чым маглі. Каб не наклікаць бяду на сям’ю, бацька сустракаўся з партызанамі на лесапільні, дзе працаваў. Месца гэта было вельмі зручнае: знаходзілася яно каля лесу, за рэчкай. На маленькім прадпрыемстве працавалі пяць чалавек. Яны вельмі хацелі дапамагчы партызанам і ў адзін з лютаўскіх вечароў вырашылі нашкодзіць фашыстам. Занеслі ў цэх, дзе стаяў дрэваапрацоўчы станок, гранаты, а схаваць іх не паспелі. Прыйшлі немцы пілаваць дошкі, завялі станок і… выбух. Двое фашыстаў загінулі, аднаго — пакалечыла. Канешне ж, немцы здагадаліся, хто гэта зрабіў, і ўранку ўсе пяцёра работнікаў лесапільні былі расстраляны прама на вуліцы. Пахавалі іх на могілках каля вёскі Веснава.

Ніна Нічыпараўна ўсё жыццё даглядае брацкую магілу, дзе ляжыць яе бацька Нічыпар Заяц, а таксама Кузьма Буневіч, Пётр Кіпель, Сямён Кіпель, Дзмітрый Сокал. У маі гэтага года з дапамогай Хваставіцкага сельскага Савета і глускай ветэранскай арганізацыі брацкае пахаванне было абноўлена і добраўпарадкавана. Ніна Нічыпараўна за гэта ім вельмі ўдзячна. Героі і ахвяры  той страшнай вайны павінны застацца ў нашай памяці.

 Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« В финале конкурса юных экскурсоводов
Наш долг — сохранить о них память »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top