Темы

Гісторыя ў фотаздымках. Цэнтр Глуска

Гісторыя ў фотаздымках. Цэнтр Глуска

У наступным годзе Глуску споўніцца 620 год. Нашае  мястэчка на працягу стагоддзяў расло і мянялася. Перад вамі, паважаныя чытачы, фотаздымак (уверсе) пачатку 90-х гадоў. Ці здагадаецеся вы, дзе ён зроблены? Моладзь, напэўна, не пазнае гэтую вуліцу, а вось старэйшае пакаленне глушчан убачыць тут знаёмую з дзяцінства драўляную пабудову — дзіцячую бібліятэку. Так, гэта сучасны бульвар Грахоўскага. Па ўспамінах старажылаў, да вайны менавіта на гэтым месцы сяльчане, якія прыязджалі ў Глуск на базар, прывязвалі сваіх коней. Вартаўніком тут працаваў яўрэй Шлёма. У 1941 годзе яго застрэлілі немцы за тое, што ён адвязваў іх коней са словамі: “Нашы салдаты прыйдуць, вам пакажуць!” Насупраць конавязі, на тым жа месцы, дзе і зараз, знаходзіўся цэнтральны парк. Пасярэдзіне яго на вялікім пастаменце стаяў помнік У. І. Леніну. Калі немцы акупавалі Глуск, яны загадалі яго скінуць і разбіць, але глушчане нейкім чынам не далі давесці гэту справу да канца. Ведаю дакладна, што і зараз помнік знаходзіцца на тым жа месцы, дзе яго закапалі жыхары.

А яшчэ ў парку ёсць складзеная з камянёў горка (раней іх было нават дзве), на якую не так даўно прыладзілі фігуру арла. У маленстве мы чулі легенды, што гэта ўваход у падземны ход, які быў пад глускім замкам. Дык вось, па словах старажылаў, горка гэта — не проста элемент ландшафтнага дызайну, а пажарнае вадасховішча, вельмі глыбокае і забетанаванае. У 30-я гады XX стагоддзя яно заўсёды было запоўнена вадой на выпадак пажару, але ўжо ў 70 — 80-я гады вадасховішча засыпалі і восенню складвалі туды апалае лісце.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і з архіва Ігара КІРЫНА 

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость