• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Калі дзеці пад абаронай дзяржавы

Среда, 15.07.2015 15:00. Category: Общество    

Як ні дзіўна і як ні дзіка гэта гучыць, але здараюцца выпадкі, калі дзяржава вымушана браць пад сваю абарону дзяцей. Дзяцей, для якіх пагрозай з’яўляюцца іх родныя бацькі — калі яны не працуюць, а лайдачаць, не зарабляюць грошы, а прапіваюць свой мізэрны даход, не казкі чытаюць дзецям, а “частуюць” іх бруднай лаянкай, не ладзяць парадак у доме, а самі вядуць бязладнае жыццё. У такіх выпадках і пачынае дзейнічаць Дэкрэт Прэзідэнта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобрана-дзейных сем’ях”. Ён быў прыняты ў 2006 годзе, і з таго часу яго рэалізацыя знаходзіцца пад пільнай увагай улады.

Вось і на мінулай сесіі раённага Савета дэпутатаў першым у парадку дня значылася пытанне аб ходзе рэалізацыі Дэкрэта № 18 у Глускім раёне. Як зазначыла, выступаючы перад дэпутатамі, намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, Дэкрэтам прадугледжваецца вырашэнне трох асноўных задач. Найперш гэта непасрэдна абарона дзяцей у нядобранадзейных сем’ях, бо, на вялікі жаль, яшчэ сустракаюцца такія сем’і і такія ўмовы, дзе не тое што дзеці, а і не ўсякі дарослы згадзіўся б жыць. Гэта захаванне сям’і, але пры ўмове таго, што бацькі навядуць парадак і непасрэдна ў доме, і ў сваіх справах, у тым ліку працоўных, і ў адносінах з алкаголем. І трэцяя задача заключаецца ў тым, каб прымусіць бацькоў, якія сталі абавязанымі асобамі, поўнасцю кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. У Глускім раёне з пачатку дзеяння Дэкрэта камісіяй па справах непаўналетніх было прынята 50 рашэнняў аб прызнанні 116 дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Пры гэтым пасля праведзенай работы 85 непаўналетніх, а гэта 73,3 працэнта ад усіх адабраных, вярнуліся ў свае біялагічныя сем’і, 27 дзяцей памясцілі ў замяшчаючыя сем’і, трое выхоўваюцца ў дзяржаўных установах адукацыі і адно — знаходзіцца ў Бабруйскім доме дзіцяці. Па стану на 1 ліпеня гэтага года ў банку даных абавязаных асоб знаходзяцца 48 чалавек, з іх 30 з’яўляюцца жыхарамі раёна (6 адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, 3 знаходзяцца ў ЛПП, 21 працуе ў гаспадарках і арганізацыях раёна). З ліку ўсіх абавязаных 25 пакрываюць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей у адзіночку, 9 аплачваюць расходы на двух дзяцей. За перыяд з пачатку года на рахунак аддзела адукацыі, спорту і  турызму райвыканкама ад абавязаных асоб паступіла 240 мільёнаў 972 тысячы 600 рублёў, што складае 69,75 працэнта ад налічанай сумы. З пачатку года пяць абавязаных асоб з ліку тых, што злоўжываюць спіртным і па гэтай прычыне дапускаюць шмат прагулаў, ізаляваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Яшчэ 27 абавязаных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад працаўладкавання па судовым пастанаўленні. Адсюль бачна, што далёка не ўсе бацькі, пазбаўленыя правоў на выхаванне сваіх дзяцей, хочуць вярнуць сабе гэтыя правы.  Больш таго, некаторыя нават не лічаць для сябе патрэбным працаваць, каб аплаціць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей. Таму работу з такімі асобамі патрэбна весці яшчэ больш актыўна і выкарыстоўваць усе законныя спосабы ўздзеяння.

Пра тое, як яна вядзецца ў асобных працоўных калектывах і сельсаветах, падчас абмеркавання даклада расказалі выступаючыя. У прыватнасці, Уладзімір Каблаш зазначыў, што на тэрыторыі Казловіцкага сельсавета пражываюць шэсць чалавек з ліку абавязаных асоб, усе яны працаўладкаваны, на ўліку дзве нядобранадзейныя сям’і, дзе выхоўваюцца чацвёра дзяцей. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Эксперыментальная база “Глуск” абавязаных сем чалавек, але яны, па словах дырэктара эксбазы Леаніда Грамыкі, як былі нядбайнымі бацькамі, так з’яўляюцца нядбайнымі работнікамі, з-за прагулаў расце запазычанасць перад дзяржавай, у некаторых яна даходзіць да некалькіх дзясяткаў мільёнаў рублёў. У Макавіцкай школе наладжана цэлая сістэма работы з нядобранадзейнымі сем’ямі, расказала дэпутат па Макавіцкай выбарчай акрузе № 39 намеснік дырэктара школы Алена Лазоўская. Прычым стаўка тут робіцца на папярэджанне сацыяльна небяспечнага становішча. Калі сям’я ўсё ж трапляе ў лік нядобранадзейных, то работа вядзецца як з дзецьмі і бацькамі, так і з іх сваякамі, якія таксама могуць паўплываць на становішча. У кожным выпадку мерапрыемствы праводзяцца з улікам індывідуальных асаблівасцяў школьніка і сітуацыі, якая складваецца ў сям’і. Усяго ж на канец навучальнага года ў Макавіцкай школе на ўліку значыліся дзве сям’і ў сацыяльна небяспечным становішчы, у іх выхоўваюцца трое дзяцей.

Так, работа ў раёне па рэалізацыі Дэкрэта № 18 праводзіцца значная, падкрэсліў пракурор раёна Леанід Палевіч, і ўсё ж дасягнутыя поспехі па вяртанні дзяцей у біялагічныя сем’і, па спагнанні з абавязаных плацяжоў на ўтрыманне дзяцей нас не павінны заспакойваць, паколькі работа гэта комплексная, шматгранная, працяглая і вельмі складаная. Недастаткова, на думку пракурора, на прадпрыемствах, дзе ёсць абавязаныя, выкарыстоўваецца ўплыў калектываў, між тым гэта дзейсная выхаваўчая сіла. Вакол п’яніц, лайдакоў і прагульшчыкаў, лічыць Леанід Палевіч, патрэбна стварыць атмасферу нецярпімасці, а іх паводзіны — разглядаць на агульных працоўных сходах. Гэта прапанова і была ўнесена ў рашэнне, прынятае дэпутатамі па першым пытанні парадку дня сесіі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

« Иногда достаточно одного желания
Дорогами сожженных деревень »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top