• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Кемлівы прымак

Понедельник, 6.07.2015 19:00. Category: Общество    

Прачытаў матэрыял аб рабоце раённага краязнаўчага музея, дзе яго дырэктар расказвае, што раніцай, прышоўшы на працу, яна ўбачыла на ганках прас для прасавання асінавай стружкі, які нехта прынёс як экспанат. Вырашыў расказаць, адкуль пайшлі карані гэтага рарытэта. Мне ўспомніўся пачатак 60-х гадоў, калі жыццё маіх аднавяскоўцаў, як і многіх жыхароў раёна, было цесна звязана з Глускім прамкамбінатам, што да канца свайго існавання ў народзе застаўся як “КІМ”.

У тыя гады вяскоўцы жылі ў не вельмі вялікім дастатку — у асноўным за кошт асабістага падвор’я, агарода, дароў лесу. Калі трэба было што купіць у хату, прыходзілася везці лішкі прадуктаў на базар і прадаваць. На выручаныя грошы і куплялі нейкую абнову. У калгасе тады працавалі за працадні, і вялікіх грошай сяльчане не бачылі. Вось ім і дапамагала асінавая стружка, якую ў кожнай хаце плялі ад малога да старога.

Асабліва славіліся майстры па нарэзцы стружкі з Карніцы. У кожнага стругаля, акрамя сваіх плётчыц, былі плётчыцы з бліжэйшых вёсак. Плялі стружку ў асноўным узімку. Доўгімі зімовымі вечарамі жанчыны і дзяўчаты збіраліся ў якой-небудзь хаце на вячоркі. Пад ціхі спеў і гамонку плялася стружка. Іншы раз сядзелі далёка за поўнач.

Плесці стружку было не вельмі прыемна, асабліва для навічкоў, бо ад работы скура на кончыках пальцаў сціралася да крыві. А пра заробак можна гаварыць, зыходзячы з такой арыфметыкі: у гатовым матку было 50 метраў стружкі, і ён каштаваў 30 капеек (пасля грашовай рэформы 1961 года), з іх 10 капеек ішло стругалю. Вось і атрымліваецца, колькі маткоў наплёў — столькі грошай і атрымаеш.

Перад тым як зматаць наплеценую стружку ў маток, яе трэба было папрасаваць. Рабілася гэта шкляным слоікам ці бутэлькай. Думаю, доўга яшчэ б шаравалі слоікамі стружку карнічане, калі б не з’явіўся ў вёсцы, як кажуць, прымак, чалавек, які прыстаў да адной гаспадыні. Спачатку прымак зрабіў для сябе невялікую лазню, а потым у той лазні змайстраваў станок для прасавання стружкі. За станком вяскоўцы станавіліся ў чаргу. Ён перадаваўся з хаты ў хату, а сам вынаходнік усюды быў жаданым госцем. Нічога ў вынаходніцтве складанага не было: два драўляныя барабаны-круглякі прыціскаліся адзін да аднаго спружынай, паміж імі закладвалася стружка, прыводзіліся барабаны ў дзеянне за кошт ручкі-калаўрота. Здавалася б, проста, але да такога ніхто раней чамусьці не дадумаўся.

 Гэта быў сапраўдны прагрэс у працэсе вырабу асінавай стружкі, якая потым ішла на выраб спатры — асінавага палатна. Потым з’явіліся больш удасканаленыя станкі, але карыстацца імі ў поўную сілу не прыйшлося, бо справа са стружкай заціхла. І ўсё ж той першы станок быў навінкай і сапраўдным адкрыццём не толькі для карнічан, але і для іншых жыхароў раёна, якія таксама плялі асінавую стружку, няхай сабе і нядоўга.

Валерый ВАСІЛЕЎСКІ

« Не дайте вору шанса
Рашэннем савета спецфонду Прэзідэнта Беларусі па сацпадтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў заахвочаны 513 чалавек »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (400)
    • Беларусь помнит (151)
    • Власть (471)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (5)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 117)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top