Темы

Кошт пуцёвак на першую змену ў дзіцячыя лагеры быў ніжэйшы за запланаваны

У Беларусі сярэдні кошт пуцёвак на першую змену ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры быў ніжэйшы за запланаваны. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Балбатоўскі.

«Па выніках першай змены прааналізаваны кошт пуцёвак у лагеры ўсіх тыпаў. Ёў быў ніжэйшы, чым прагназавалася напярэдадні летняй аздараўленчай кампаніі. Так, сярэдні кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей склаў Br3 млн 301 тыс. (планавалася Br3 млн 720 тыс.), з дзённым знаходжаннем – Br739 тыс. (супраць Br775 тыс.), у лагер працы і адпачынку – Br780 тыс. (супраць Br867 тыс.), у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён — Br794 тыс. (супраць Br799 тыс.), — адзначыў Генадзь Балбатоўскі. — Такім чынам, удзельная вага датацыі на пуцёўкі стала вышэйшай, а сума бацькоўскай даплаты — адпаведна ніжэйшай».

Памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у лагеры на летніх канікулах у 2015 годзе павялічаны ў сярэднім на 16 працэнтаў. Са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патанненне адной пуцёўкі ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем прадугледжана Br1 млн 400 тыс. (у мінулым годзе было Br1 млн 200 тыс.), з дзённым знаходжаннем — Br580 тыс. (было Br500 тыс.), у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён – Br600 тыс. (было Br520 тыс.), у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем — Br650 тыс. (было Br560 тыс.).

У лагерах першай змены аздаравіліся 223,6 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак — 65 працэнтаў ад планавага аб’ёму летняга дзіцячага аздараўлення. У рэспубліцы ў чэрвені пачалі працаваць усе лагеры, прадугледжаныя да адкрыцця ў першую змену. Так, функцыянавалі 4 тыс. 602 аздараўленчыя дзіцячыя лагеры, у тым ліку 854 — з кругласутачным знаходжаннем дзяцей (з іх 147 стацыянарных) і 3 тыс. 748 — з дзённым знаходжаннем.

Паводле слоў субяседніка, у бягучым годзе на падрыхтоўку лагераў да работы ў летні перыяд накіравана Br80 млрд, у тым ліку Br4,7 млрд са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, Br28,5 млрд — уласнікаў лагераў, Br26,1 млрд — мясцовых бюджэтаў, Br18,4 млрд — рэспубліканскага суботніка (у адпаведнасці з рашэннем Савета Міністраў 50 працэнтаў грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, засталіся ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама — яны прызначаны ў тым ліку для падрыхтоўкі аздараўленчых лагераў да летняга сезона). Гэта дало магчымасць умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу стацыянарных аздараўленчых лагераў. Фінансавыя сродкі накіраваны на рамонт будынкаў і збудаванняў, забеспячэнне памяшканняў гарачым водазабеспячэннем, каналізацыяй, сістэмамі абагравання, набыццё тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, спартыўнага інвентару і мэблі.

У гэту летнюю аздараўленчую кампанію асаблівая ўвага ўдзяляецца арганізацыі работы профільных лагераў, у першую чаргу лагераў працы і адпачынку (ЛПА) для падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. У першую змену адкрыліся 52 ЛПА з кругласутачным знаходжаннем і 674 — з дзённым знаходжаннем. Гэтыя лагеры набіраюць усё большую папулярнасць, паколькі тут аздараўленне і адпачынак спалучаюцца з грамадска карыснай працай. Дзеці спрабуюць свае сілы ў розных прафесіях, самастойна зарабляюць грошы. У асноўным гэта работы ў сельскай гаспадарцы і сферы добраўпарадкавання. «Гэтым летам прадастаўлена магчымасць таксама папрацаваць у медрэгістратурах паліклінік і ў складзе сэрвісных атрадаў, у тым ліку ў дзіцячых аздараўленчых лагерах (напрыклад, на харчаблоках)», — дадаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

У першую змену (з прыцягненнем сродкаў мясцовых бюджэтаў) бясплатна адпачывалі ў лагерах усіх тыпаў 2,4 тыс. дзяцей-інвалідаў і 5,8 тыс. дзяцей-сірот. Таксама з прыцягненнем сродкаў мясцовых бюджэтаў у кожным рэгіёне рэспублікі прадугледжваецца арганізаваць змену для дзяцей-інвалідаў з бацькамі на базе стацыянарных лагераў і санаторыяў — пуцёўкі для іх выдзяляюцца бясплатна. Генадзь Балбатоўскі асабліва падкрэсліў, што плануецца ахапіць летнім аздараўленнем 19,4 тыс. дзяцей, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх, і 13,2 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з нядобранадзейных сем’яў.

Няшчасных выпадкаў і якіх-небудзь значных здарэнняў у дзіцячых лагерах не зафіксавана. Праводзіцца пастаянны маніторынг сітуацыі, кантроль за работай ажыццяўляюць санэпідслужба, прадстаўнікі МНС і іншых службаў.

У цэлым плануецца аздаравіць на летніх канікулах 354,4 тыс. дзяцей. У мінулым годзе патрэбнасць у летнім аздараўленні дзяцей была задаволена ў поўным аб’ёме. Аздараўленне школьнікаў традыцыйна праводзіцца таксама на асенніх, зімовых, вясенніх канікулах у лагерах з дзённым знаходжаннем і ў профільных лагерах.

Последние новости

АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем