Темы

Сын каваля з Глуска

Сын каваля з Глуска

На гэтым тыдні, 21 ліпеня, споўнілася 110 год з дня нараджэння Янкі Бобрыка — паэта, публіцыста, педагога, а галоўнае — нашага з вамі земляка: нарадзіўся ў Глуску ў 1905 годзе.

Працоўная і творчая біяграфіі Янкі Бобрыка ўмяшчаюцца ўсяго ў некалькі радкоў: пасля літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультэта БДУ скончыў яшчэ і аспірантуру Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, пэўны час працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў адной са школ Клімавіцкага раёна, навуковым супрацоўнікам акадэміі мастацтвазнаўства, рэдактарам кінастудыі “Белдзяржкіно”, з 1938 года назначаны галоўным рэдактарам ва Упраўленне па справах мастацтва Ленінградскага гарвыканкама. Горача раздзяляў ідэі і памкненні “маладнякоўцаў”, разам з Алесем Звонакам і Янкам Туміловічам выдаў зборнік вершаў “Пунсовае ранне”. Акрамя вершаў, пісаў артыкулы па гісторыі кіно і па пытаннях развіцця беларускай кінематаграфіі, выступаў у перыёдыцы з апавяданнямі і нарысамі.

На жаль, такім жа кароткім быў і зямны шлях Янкі Бобрыка. У яго лёс, як і ў лёс многіх іншых нашых землякоў, умяшалася Вялікая Айчынная вайна. Па стане зда-роўя ён быў зняты з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 года дамогся, каб яго залічылі добраахвотнікам народнага апалчэння на Ленінградскі фронт. Капаў акопы, рабіў умацаванні, адбіваў атакі фашыстаў. На прапановы эвакуіравацца ў тыл і на ўпрошванні жонкі Наталлі Вячаславаўны Вішнеўскай разам паехаць у Горкаўскую вобласць адказваў: “Я нікуды не паеду. Паміраць, дык у Ленінградзе”.

У канцы ліпеня 1942 года зусім знясіленага Янку Бобрыка на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. Памёр Янка Бобрык 25 жніўня. У блакадным Ленінградзе загінуў і архіў паэта.

“Бацька яго быў славуты на ўсю воласць каваль, — пісаў пра Янку Бобрыка, свайго стрыечнага брата, Сяргей Грахоўскі. — 3 маленства бацькава рамяство спасціг і сын. Зімою вучыўся, а ўсё лета стаяў пры горне і кавадле. Захапляўся маляваннем, іграў у аматарскіх спектаклях, пісаў дэкарацыі, праз “чароўны ліхтар” паказваў цікавыя паштоўкі і малюнкі. Маленькая хата Бобрыкаў была своеасаблівым местачковым клубам, з газетамі, кніжкамі, “жывымі карцінкамі”.

У 1924 годзе Янка Бобрык паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, тады ж з’явіліся ў друку яго першыя вершы, і ўвогуле стаў актыўна друкавацца: у “Маладняку”, “Чырвонай змене”, “Узвышшы”, “Звяздзе” і “Беларускай вёсцы”. Сяргей Грахоўскі прызнаваўся, што пісаць вершы не ў апошнюю чаргу пачаў пад уплывам стрыечнага брата: “Прыяз-джаючы дадому, ён заўсёды прывозіў ладны стосік маладнякоўскіх кніжачак і раздаваў іх чытаць мясцовым аматарам літаратуры. Вечарамі ў кавалёвай хатцы збіралася поўна людзей, чыталі ўголас, рагаталі, часта «падсольвалі» асобныя мясціны моцным і дасціпным слоўцам. Як толькі прыязджаў Янка, я станавіўся яго ценем. Тады і пачаў (каб ніхто не ведаў) крэмзаць свае вершы”.

Глушчане з цікавасцю чыталі вершы маладога земляка, бо ў іх пазнавалі саміх сябе, завулкі роднага мястэчка, ваколіцы Глуска. Калі выйшаў з друку зборнік “Пунсовае ранне”, пра гэту падзею гаварыла амаль усё мястэчка. Як жа: кавалёў сын напісаў сам, са свае галавы вершы!

Некаторыя з іх прапаноўваем вам, паважаныя чытачы.

                      *  *  * 

Люблю я восень на Палессі,

Прастор замоўк, а не застыў,

Укрыла шэрань стрэхі, вецце,

На верасах —

Лісты…

Лісты…

Люблю я раніцу увосень,

Бо раніцу люблю ў жыцці,

Праз кучаравасць стромкіх

                                              сосен

Да светлых дзён

Плысці,

Плысці.

 Ноч над Мінскам

А ноч харошая такая —

І змрок,

                                  І ціш наўкол,

Ледзь чутна ліст з бярозы 

                                      ападае —

То слёзы лета капаюць на дол.

А ноч харошая такая,

А ноч — не спіцца мне,

Над Мінскам зоры меркнуць,

                                     дагараюць,

Як у маёй далёкай старане.

А ноч харошая такая,

А ноч —

                    Азёрнай сіні гладзь.

Там недзе лес туманны

                                       замаўкае,

А тут муры агнямі зіхацяць.

А ноч харошая такая,

 А ноч 

                                     Краса мая!

Паволі бурны горад заціхае,

А з ім і я.

Падрыхтавала

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем