• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Толькі наперад, і толькі ўсе разам

Четверг, 23.07.2015 09:00. Category: Общество    

Банкаўскіх работнікаў (гаворка ідзе пра Беларусбанк) мы прывыклі бачыць у іх форменных касцюмах з белымі кашулямі і зялёнымі шалікамі, але ніяк не ў спартыўнай форме. Між тым ёсць у іх службовай дзейнасці і моманты, звязаныя са спортам. Не так даўно каманда цэнтра банкаўскіх паслуг № 707 ААТ “ААБ Беларусбанк”, што ў Глуску, прымала ўдзел у Х Абласной спартакіядзе работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк Беларусбанк” Магілёўскай вобласці “Маладосць. Здароўе. Спорт.” Спаборніцтвы праходзілі ў Чавускім раёне на базе “Рудзея” і былі даволі масавымі: у іх прынялі ўдзел каля 350 чалавек з 21 каманды. І такое прадстаўніцтва апраўдана насычанай праграмай спартыўнага мерапрыемства, куды ўваходзілі спаборніцтвы па шашках, шахматах, настольным тэнісе, міні-футболе, валейболе, а таксама дартс і лёгкаатлетычны крос. Акрамя таго, былі песня каля кастра і візітоўка, за якую глушчан удастоілі падзякі, падзяку за актыўны ўдзел атрымаў таксама Аляксандр Ермакоў. Калі казаць пра агульнакамандныя вынікі, то яны не падводзіліся, а вызначаліся пераможцы і прызёры па асобных спартыўных дысцыплінах, і банкаўскія работнікі не падвялі свой раён. У рамках спартакіяды “Маладосць. Здароўе. Спорт.” дыплом за 3-е месца ў спаборніцтвах па дартсе атрымала Зоя Папруга, дыплом за 2-е месца ў спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе быў уручаны Міхаілу Хмылову, не засталіся глушчане і без узнагароды вышэйшай пробы, яе сваёй камандзе прынесла Ксенія Дароніна, заняўшы 1-е месца ў спаборніцтвах па бегу.

Калі дэвіз каманды банкаўскіх работнікаў з Глуска перакласці на беларускую мову, то губляецца рыфма: ні кроку назад, ні кроку на месцы, а толькі наперад, і толькі ўсе разам, але застаецца галоўнае — сэнс гэтага выказвання. Па словах дырэктара ЦБП Надзеі Хмыловай, гэтыя словы можна прымяніць не толькі да прайшоўшых спартыўных спаборніцтваў, але і да што-дзённай работы ўсяго цэнтра банкаўскіх паслуг № 707, таму што поспех і сапраўды прыходзіць толькі ў той калектыў, дзе ўсе аб’яднаны адзінай мэтай, перажываюць за агульную справу і кожны імкнецца рабіць яе так, каб канчатковы вынік прыносіў і маральнае, і матэрыяльнае задавальненне. Дарэчы, на гэтай спартакіядзе матэрыяльны бок таксама не быў абы-дзены ўвагай: усе дыпламанты атрымалі прэміі. А гэта, што ні кажы, даволі дзейсны стымул.

Т. ЛУГАВАЯ

« Глуск готовится к «Дожинкам»
Создана районная комиссия »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (482)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 147)
    • Происшествия (403)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top