Темы

Аб’яднаныя футболам

Аб’яднаныя футболам

З трох каманд школы № 2, якія ўдзельнічалі ў раённым турніры па футболе і міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства на прызы Глускага раённага выканаўчага камітэта, дзве — сталі пераможцамі гэтых спаборніцтваў. Віншуем!

Цікавым і па-сапраўднаму запамінальным фіналам лета спартыўнага для школьнікаў вось ужо каторы год запар становіцца раённы турнір па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства на прызы раённага выканаўчага камітэта. У гэтым годзе змаганне праходзіла адразу на дзвюх пляцоўках: на стадыёне футбольныя сустрэчы праводзілі школьнікі 2001 года нараджэння і маладзейшыя, на пляцоўцы са штучным пакрыццём у міні-футбол гулялі школьнікі-старшакласнікі 2000 года нараджэння і старэйшыя. На футбол свае каманды дэлегіравалі СШ № 1, СШ № 2 і гімназія Глуска. У спаборніцтвах па міні-футболе колькасць удзельнікаў была большай: з гімназіі, першай школы і дзве каманды розных трэнераў школы № 2.

Гульні праводзіліся ў два кругі па кругавой сістэме, а пераможцы і прызёры вызначаліся па найбольшай колькасці набраных ачкоў: за перамогу каманды атрымлівалі па тры ачкі, за нічыю — па адным і нуль ачкоў — за пройгрыш. Турнір праходзіў з 7 па 21 жніўня і ў дзень закрыцця сабраў на стадыёне адразу ўсе каманды, іх трэнераў, кіраўнікоў школ і, зразумела, немалую колькасць балельшчыкаў з ліку бацькоў, сяброў, знаёмых. І юныя футбалісты не падвялі, што называецца, апраўдалі чаканні і паказалі цікавую і шчодрую на забітыя мячы гульню: сустрэча каманд СШ № 2 і гімназіі завяршылася з лікам 6:1. Не менш напружанай была апошняя гульня па міні-футболе, 5:3 — вынік сустрэчы каманд гімназіі і СШ № 2.

І вось агульнае пастраенне. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ігар Сушчэня падзякаваў кіраўнікам школ і трэнерам за тое, што змаглі арганізаваць дзяцей, падрыхтаваць каманды для ўдзелу ў гэтым турніры, саміх юных спартсменаў павіншаваў з завяршэннем спаборніцтваў і выказаў спадзяванне, што падлеткі не толькі цікава правялі вольны канікулярны час, гуляючы ў футбол, але яшчэ больш набраліся сіл, загартавалі волю і спартыўны характар. Таму што турнір якраз і праводзіцца для папулярызацыі гэтага цікавага і сапраўды мужчынскага віду спорту, для прапаганды і ўкаранення фізічнай культуры ў паўсядзённае жыццё дзяцей і падлеткаў. Немалую ролю адыгрывае таксама арганізацыя іх занятасці летам, у спаборніцтвах па футболе і міні-футболе прынялі ўдзел сем каманд, а гэта ў агульнай колькасці каля дзевяноста хлопчыкаў і падлеткаў, якія па вечарах не былі аддадзены самі сабе, не бадзяліся абы-дзе, а былі на стадыёне, займаліся спортам. Так што, з якім бы вынікам ні завяршыўся турнір, — галоўная яго мэта дасягнута.

Што да кубкаў, медалёў і іншых узнагарод, то іх атрымалі дастойныя. У спаборніцтвах па міні-футболе першае месца заняла каманда школы № 2 трэнера Барыса Сяленчыка, на другім месцы каманда гімназіі, трэнер Анатоль Мядзведка, трэцяе месца за футбалістамі другой школы, якіх трэніруе Сяргей Івашкевіч, чацвёртае месца — за СШ № 1, трэнер каманды Адам Сокал. На вялікім футбольным полі перамогу таксама заваявалі выхаванцы Барыса Сяленчыка, школа № 2, сярэбраным прызёрам турніру стала каманда першай школы райцэнтра, бронза — у гімназістаў. Вось так выйшла, што абодва кубкі пераможцаў і абодва камплекты залатых медалёў у гэтым годзе знайшлі сваю прапіску ў адной школе. Ці гэта шчаслівы выпадак, ці заканамерны вынік працяглай работы трэнера і старанных трэніровак спартсменаў, меркаваць не бяромся. Магчыма, і тое, і іншае разам. Дзякуй хочацца сказаць усім удзельнікам турніру, ад кіраўнікоў школ да запасных гульцоў каманд, а найбольш — арганізатарам гэтага спартыўнага мерапрыемства: аддзелу адукацыі, кіраўніцтву і трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і фізкультурна-спартыўнага клуба — за падтрыманне добрай традыцыі і за тую работу, якую яны праводзяць з нашымі дзецьмі, вучаць, трэніруюць, выхоўваюць.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

На здымках: Ігар Сушчэня ўзнагародзіў капітана каманды па міні-футболе СШ № 2; каманды па міні-футболе і футболе гімназіі Глуска; дыплом атрымлівае капітан каманды па футболе СШ № 1; напружаны момант гульні

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024