Темы

Гарачае лета 1995-га

Канец ліпеня — пачатак жніўня 1995 года. На першай старонцы раёнкі за 26 ліпеня — віншаванне з Днём Незалежнасці, які тады адзначаўся ў Беларусі 27 ліпеня. Тут жа матэрыял “Пятая гадавіна”. Вось аб чым піша карэспандэнт: “… Безумоўна, дыстанцыя ў пяць год, мінуўшых пасля памятнай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, на якой была абвешчана Дэкларацыя аб суверэнітэце, не падстава для далёка ідучых вывадаў. Аднак, відаць, упаўне дастатковая для таго, каб прасачыць хоць нейкія тэндэнцыі. Па-першае, мы вось ужо год як прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы разам з урадам шукаюць шляхі для ўмацавання эканомікі, больш шырокага ўкаранення сацыяльных праграм, умацавання сувязей не толькі з краінамі СНД, але і замежнымі партнёрамі”. І далей: “… Цяпер мы ўжо не баімся, што атрымаецца па Высоцкаму: “Мне вчера дали свободу, что я с ней делать буду?” Свабода сапраўды ёсць, і народ ведае, што з ёй трэба рабіць. Іншая справа, што па-ранейшаму існуе нямала аб’ектыўных цяжкасцей… нельга закрываць вочы на цяжкае матэрыяльная становішча пенсіянераў, інтэлігенцыі, нясвоечасовую выплату заработнай платы…”

Сітуацыя ў краіне тады і насамрэч была складанай. Напрыклад, з лекамі. Пятага жніўня 1995 года ў “Радзіме” адказвае на пытанні чытачоў загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі Зінаіда Янкоўская. Яна тлумачыць, што адсутнасць лекаў у аптэцы выклікана фінансавымі цяжкасцямі. Каб хоць неяк вырашыць праблему, беларускія аптэкі, і ў іх ліку глуская, ствараюць спецыяльныя аддзелы, куды лекі паступаюць прама ад вытворцаў на ўмовах таварнага крэдыту, які даецца толькі на 10 — 15 дзён. Лякарствы ў гэтых аддзелах прадавалі толькі за поўны кошт, таму асобныя катэгорыі хворых, інваліды і ўдзельнікі вайны, якія карысталіся льготамі на атрыманне лекаў у аптэцы, не маглі карыстацца паслугамі гэтага аддзела.

Свае складанасці і ў сферы адукацыі. У інтэрв’ю загадчык аддзела адукацыі райвыканкама Фёдар Багдановіч называе такія праблемы, як многамільённыя даўгі, працякаючыя дахі школ, паэтапная выплата адпускных настаўнікам і іншыя.

Рост цэн быў неверагодны. Мяркуйце самі. Па інфармацыі дырэктара райпалівазбыта А. П. Куралені, з 14 жніўня ў 2-3 разы падняліся цэны на паліва: брыкет з 80 тысяч стаў каштаваць 180, вугаль — 370 (плюс 90 тысяч), але больш за ўсё падаражэлі дровы, былі 15 тысяч за кубаметр, а сталі 50 тысяч.

І ўсё ж жыццё ішло, людзі знаходзілі выхад са складаных сітуацый, яны з энтузіязмам працавалі, будавалі, хадзілі на канцэрты мясцовых самадзейных калектываў, убіралі ўраджай…

Дарэчы, 20 гадоў назад лета было такое ж засушлівае, як і зараз. Вось што паведамляе глуская раёнка: “… не адчуваеш задаволенасці, глянуўшы на бульбяное поле, якое яшчэ месяц назад падавала надзеі на добры ўраджай “другога хлеба”. З-за працяглай засухі развіццё клубняў практычна спынілася, бульбоўнік вяне і жаўцее на вачах”. Сухое надвор’е спрыяла ўборцы збожжа. На палях раёна працавалі 103 са 114 зернекамбайнаў. Але намалоты, як і сёлета, былі прыкладна 20 цэнтнераў на круг. У лідарах ішлі “Зара” і “Слаўгарадскі”: у іх выходзіла больш за 27 цэнтнераў з гектара, самая нізкая ўраджайнасць была ў калгасе імя Кірава (не больш 12 ц/га). Не густа было з кармамі, таму гаспадаркі актыўна сеялі пажніўныя культуры.

Але самае страшнае, што было тым спякотным летам, — пажар на тарфяніках ля пасёлка Кіраўскае. Ён пачаўся 27 ліпеня і доўжыўся больш за тыдзень. Пагроза была і бліжэйшым вёскам, і складам кіраўскага прадпрыемства па здабычы кавалкавага торфу. Першымі з пажарам спрабавалі справіцца работнікі лясгаса, затым ім на дапамогу прыйшлі пажарныя, а таксама працаўнікі і 70 адзінак тэхнікі з іншых глускіх арганізацый. Пасля былі выкліканы спецыялізаваныя часці грамадзянскай абароны з Мінска, Магілёва і Бабруйска. Прыбыў трубаправодны ўзвод, які праклаў больш за пяць кіламетраў труб паміж возерам Дзікае і ачагом пажару, забяспечыў работу помпавай станцыі: так падавалі ваду для тэхнікі. Ля Кіраўскага тушылі тарфянікі, а тым часам узнікалі пажары ў іншых вёсках раёна, на палях калгасаў. Раённы штаб грамадзянскай абароны 31 ліпеня ўвёў рэжым надзвычайнага становішча: ва ўсіх арганізацыях і калгасах наладзілі кругласутачнае дзяжурства, у кожнай вёсцы — начное патруляванне, забаранілі хадзіць у лес, на тарфянікі, калгасам даручылі абараць вакол усіх населеных пунктаў, павецяў для захоўвання грубых кармоў, складоў.

Вайскоўцы Мінскай брыгады ўнутраных войскаў, Магілёўскай брыгады пажарнай службы, пажарных частак Бабруйска і Глуска змагаліся з агнём суткамі, бо, як казаў тады намеснік начальніка ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы Магілёўскай вобласці маёр Уладзімір Вашчанка (зараз — міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь), “гарэла ўсё, што толькі магло гарэць”. І гэта на плошчы амаль у 200 гектараў. Людзі змагаліся з пажарам, нягледзячы на стому, голад, удушлівы дым і гразь. Пятага жніўня раёнка паведаміла, што пажар на кіраўскіх тарфяніках ліквідаваны.

Што мяне ўразіла яшчэ, калі я чытала падшыўку газет за жнівень 1995 года, дык гэта крымінальныя навіны. Я не кажу пра крадзяжы і хуліганствы. Вырасла тады, напрыклад, колькасць такіх злачынстваў, як злоснае супраціўленне работнікам міліцыі пры выкананні іх службовых абавязкаў. На ахоўнікаў правапарадку кідаліся не толькі з кулакамі, але і з нажамі, нават стралялі з абрэза. У адным з артыкулаў намеснік пракурора раёна А.Генрасава робіць вывад: “Штодзённыя міліцэйскія зводкі кажуць пра тое, што ў мірны час мы жывём, як на вайне”. Гэта было ўсяго 20 год назад…

Ірына ГРАМЫКА

Последние новости

Актуально

В Глусском районе 29 марта проходит единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
Общество

30 марта глусчан приглашают принять участие в акции «Час Земли»

29 марта 2024
Власть

Услышьте это все. Александр Лукашенко ознакомился с мероприятиями проверки боеготовности соединений и воинских частей в Ошмянском районе

29 марта 2024
Власть

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024