26 верасня — абласныя Дажынкі
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2015” прыме 26 верасня Круглянскі раён. Пасля святочнага шэсця дэлегацый раёнаў Магілёўшчыны, прыкладна ў 12 гадзін, пачнецца цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу. Як і заўсёды, праграма дажынак вельмі насычаная і цікавая: канцэрты, выставы, тарговыя кірмашы, феерверк. У Круглым пройдуць абласны этап маладзёжнага конкурсу “Уладар сяла”, фестываль сыру, выстава сельгастэхнікі XX — XXI стагоддзяў… З падрабязнай праграмай “Дажынак-2015” вы, нашы чытачы, можаце азнаёміцца на нашым інтэрнэт-сайце glusk.by у раздзеле «Актуально».