Еўрапейскія назіральнікі наведалі Глуск
На гэтым тыдні ў Глускім раёне пабывалі назіральнікі ад місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) Стэла Хэлер з Велікабрытаніі і Пэр Віік са Швецыі. Яны пазнаёміліся з работай Глускай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паглядзелі пратаколы пасяджэнняў, асобна цікавіліся тым, як вялася работа па праверцы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Зазначым, што спадары Хэлер і Віік знаходзяцца ў нашай краіне ў якасці назіральнікаў з доўгатэрміновай місіяй.
Непасрэдна ў раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта, патлумачыў яе старшыня Аляксандр Бельскі, зарэгістравана шэсць назіральнікаў — ад Беларускага Хельсінскага Камітэта, грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, раённага Савета дэпутатаў, раённага савета ветэранаў, райкама БРСМ, а таксама ад Магілёўскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў культуры.
Т. ЛУГАВАЯ