Темы

Каля танцпляцоўкі

Каля танцпляцоўкі

Раён летняй танцпляцоўкі і стадыёна, напэўна, самы старажытны ў Глуску. Да нашых дзён захаваліся рэшткі былых умацаванняў замка. Але не будзем заглядваць так далёка ў глыбіню вякоў. У 20 — 30-я гады XX стагоддзя на гэтым месцы былі: арцель “КІМ”, школа, лазня. Старажылы расказваюць, што, каб глушчане маглі памыцца, ваду прыходзілася качаць уручную. Калі наведвальнікаў было зашмат і лазеншчык не спраўляўся падаваць ваду, жадаючыя памыцца прыходзілі яму на дапамогу. Падчас вызвалення Глуска будынак лазні быў разбураны — туды трапіў снарад. У 1981 годзе для моладзі Глуска тут адкрылі летнюю танцпляцоўку. Непадалёк ад яе для аматараў пастраляць працаваў цір. Зімой дзятва коўзалася на вялікай ледзяной горцы, што была паміж цірам і будынкам бібліятэкі. Дарэчы, бібліятэку ўзвялі на гэтым месцы ў 1975 годзе. Ішоў час, і ў сярэдзіне 80-х на месцы ціра пабудавалі новы раённы вузел сувязі. Не так даўно каля танцпляцоўкі з’явіўся макет глускага замка, а раней на гэтым месцы быў фантан.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і з архіва Ігара КІРЫНА

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость